Вы тут

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў


Вышэйшыя навучальныя ўстановы працягваюць размяшчаць інфармацыю пра дадатковы набор на бюджэтныя месцы, што засталіся вакантныя пасля залічэння прэтэндэнтаў на студэнцкі білет. Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.


Так, дадатковы набор абвясцілі ў БНТУ, дзе на дзённай бюджэтнай форме навучання вакантныя месцы засталіся на 18 спецыяльнасцях. Самая вялікая колькасць незапоўненых месцаў на спецыяльнасцях «Металургічная вытворчасць і металаапрацоўка» (27), «Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці» (22), «Машыны і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў ціскам» (20), «Водагаспадарчае будаўніцтва» (21), «Інавацыйная тэхніка для будаўнічага комплексу (кіраванне падраздзяленнямі інжынерных войскаў)» — 15.

На завочнай бюджэтнай форме навучання вакантныя засталіся 10 месцаў на спецыяльнасці «Вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый». Для паступлення пры дадатковым наборы на завочную форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту абітурыенты павінны мець або профільную сярэднюю спецыяльную адукацыю, або прафесійна-тэхнічную адукацыю, або працаваць па сумежнай ці роднаснай спецыяльнасці (пацвярджаецца выпіскай з працоўнай кніжкі), а таксама тры сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па прадметах уступных выпрабаванняў: беларуская або руская мова (мінімум 10), матэматыка (мінімум 20) і фізіка (мінімум 10).

У БДПУ на спецыяльнасці «Фізіка. Інфарматыка» на дзённай бюджэтнай форме навучання засталося 16 незапоўненых месцаў. Для паступлення патрабуюцца тры сертыфікаты ЦТ: па рускай ці беларускай мове — ад 10 балаў і больш, па фізіцы — ад 20 балаў і матэматыцы — ад 10 балаў.

У Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь вакантныя 115 бюджэтных месцаў: на спецыяльнасці «Экспулуатацыя радыётэхнічных сістэм» — 34, «Кіраванне падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі» — 14, «Эксплуатацыя наземных сістэм узбраення, эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм» — 12 і гэтак далей.

Прафесійны адбор для абітурыентаў дадатковага набору будзе праводзіцца на базе Ваеннай акадэміі да 7 жніўня. Залічэнне адбудзецца 8 жніўня.

Дадатковы набор на ваенны факультэт праходзіць і ў БДУІР па спецыяльнасцях «Радыётэхніка (спецыяльныя сістэмы радыёлакацыі і навігацыі)» у інтарэсах Міністэрства абароны — 14 месцаў і «Інфакамунікацыйныя сістэмы (стандартызацыя, сертыфікацыя і кантроль параметраў)» у інтарэсах
Міністэрства абароны — 1 месца.

Тым часам у краіне працягваецца прыём дакументаў у сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы. Прыём вядуць 110 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі (з іх 9 — прыватнай формы ўласнасці), а таксама 84 установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. План прыёму для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі складае сёлета каля 39,6 тысячы чалавек. Прыёмная кампанія завершыцца 18 жніўня.

На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі прыём дакументаў пачаўся яшчэ 15 чэрвеня. Працэс ідзе актыўна, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года назіраецца рост колькасці пададзеных ад абітурыентаў заяў. Прыём дакументаў завершыцца 20 жніўня. Абітурыентаў чакаюць 125 устаноў прафтэхадукацыі і 41 установа іншых узроўняў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафтэхадукацыі па больш чым 250 прафесіях. Агульныя лічбы прыёму на гэты год — каля 26,7 тысячы чалавек.

У Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі створаны YouTube-канал «Твая прафесійная адукацыя», на якім выпускнікі могуць азнаёміцца з найбольш запатрабаванымі спецыяльнасцямі. Уласнай формулай поспеху дзеляцца і майстры сваёй справы, якія скончылі каледжы і прафесійныя ліцэі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.