Вы тут

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту


З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. Учора стала вядома, што з’явілася першая ахвяра зверстваў літоўскіх пагранічнікаў-катаў.


Pixabay.com

Інфармацыя пра невядомага паступіла на пагранічную заставу 3 жніўня прыблізна ў 22.00. Мясцовы жыхар расказаў, што чалавек рухаецца ў раёне населенага пункта Ёткішкі ў бок населенага пункта Воранаўка. «Для праверкі інфармацыі я разам з нарадам адправіўся ў гэтым напрамку, — распавёў начальнік пагранічнай заставы „Беняконі“ Максім Хвалько. — Каля 23.00 у 150 метрах ад дарогі ў поле выявілі чалавека. Ён знаходзіўся ў паўляжачым стане. На пытанні, хто вы такі і што вы тут робіце, выразных адказаў не атрымаў. Мужчына моцна кашляў і задыхаўся».

Стан небаракі імкліва пагаршаўся. Ён закінуўся набок. Пагранічнікі спрабавалі аказаць яму першую дапамогу, а таксама выклікалі «хуткую» , бо пульс не адчуваўся. Медыкі прыбылі на працягу 10 хвілін. Яны канстатавалі смерць мужчыны...

Аб шакавальным забойстве 29-гадовага мігранта (як мяркуецца, іракца), які вяртаўся з Літвы, было тэрмінова даложана Прэзідэнту Беларусі. «Ён даручыў Следчаму камітэту старанна разабрацца ў дадзенай сітуацыі. МЗС і адпаведным структурам — пастарацца адшукаць сваякоў дадзенага грамадзяніна. Трэба з чалавекам паступаць па-чалавечы», — заўважыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч. Дзяржсакратар адзначыў, што апошнім часам ідзе паток негатыўнай інфармацыі, Беларусь спрабуюць папракнуць ледзь не ў патуранні нелегальнай міграцыі. «Тут трэба глядзець у корань пытання. Так, мы фіксуем павелічэнне патоку нелегальнай міграцыі на заходнім напрамку. Але хіба гэта навіна для еўрапейскіх краін? Па-мойму, не. І ўжо на працягу некалькіх гадоў паток нелегальных мігрантаў у краіны Еўропы, асабліва з краін Блізкага Усходу, нарастае. Ці варта ў гэтым папракаць Беларусь і разглядаць яе як цэнтр нейкага зла. Не, трэба паглядзець у корань і пашукаць прычыны, чаму гэта адбываецца», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Ён нагадаў, што менавіта краіны калектыўнага Захаду пад падставай прыўнясення дэмакратычных каштоўнасцяў уцягнулі ў стан вайны многія краіны Блізкага Усходу, якія некалі квітнелі: «Звяргаюць лідараў, разбураюць гарады, эканоміку. І акрамя голаду, галечы, гора, выбухаў бомбаў на тэрыторыі гэтых краін нічога не адбываецца. Вядома ж, мірнае насельніцтва спрабуе знайсці тыя краіны, дзе гэтага няма. Дзе добрыя дэмакратычныя каштоўнасці, як рэкламуюць гэта сёння еўрапейскія дзяржавы. І яны выбіраюць розныя маршруты, спрабуюць прабрацца туды і мірна жыць, працаваць, гадаваць сваіх дзяцей».

«Толькі, на жаль, да іх ставяцца ў Еўропе як да жывёлы. Як калісьці ў канцлагерах да ваеннапалонных. Заганяюць на закрытыя тэрыторыі, агароджваюць калючым дротам, утрымліваюць у нечалавечых умовах. Адсутнасць вады, ежы і іншых нармальных агульначалавечых элементарных каштоўнасцяў. Абліваюць іх з вадамётаў, труцяць газам для таго, каб людзі, якія пачынаюць абурацца, маўчалі», — пералічыў факты Аляксандр Вальфовіч.

Ён канстатаваў, што ў гэтым пытанні ў некаторых еўрапейскіх краінах пайшлі яшчэ далей. «З тэрыторыі нашых сумежных краін выштурхоўваюць людзей на тэрыторыю Беларусі, ведаючы пра тое, што ў нас надзейна ажыццяўляецца ахова Дзяржаўнай граніцы, што мы гэта бачым. Гэта значыць яны па сутнасці штурхаюць жывым шчытом гэтых мірных людзей на нашых пагранічнікаў. Перад гэтым збіваюць іх да напаўпрытомнага стану, забіраюць дакументы. Не лічацца ні з чым — жанчыны, дзеці, — канстатаваў дзяржсакратар Савета бяспекі. — Гэта доўжыцца ўжо на працягу некалькіх тыдняў. Мы гэта ўсё бачым. Дзе ж тут дэмакратычныя каштоўнасці, пра што можна казаць?».

Літва фактычна стварае на сваёй тэрыторыі канцэнтрацыйныя лагеры для мігрантаў, забываючы аб правах чалавека, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў. Ён назваў паводзіны літоўскіх улад і палітыкаў «безадказнымі». На думку сенатара, яны робяць «недапушчальныя заявы», што неабходна накіроўваць гэтых людзей назад у Беларусь. «На маю думку, ім неабходна спыніцца, уключыць здаровы сэнс і падумаць, якім чынам правільна і гуманна абыходзіцца з мігрантамі. Але іх выштурхоўваюць назад на нашу тэрыторыю, адносяцца да іх не па-людску. Такое стаўленне прывяло да трагічных вынікаў», — дадаў Сяргей Рачкоў.

Цяперашняя сітуацыя з мігрантам, які загінуў на літоўскай граніцы, выразна дэманструе: немагчыма дастукацца да «цывілізаванага свету». Аб гэтым sb.by заўважыў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Генадзь Давыдзька. «Пры гэтым, заўважце: на літоўскім баку ніхто і не спрабуе знайсці тлумачэнне таму, што адбылося. Складваецца ўражанне, што іх урад, наадварот, зацікаўлены ў тым, каб аб факце жорсткай расправы даведалася як мага больш людзей. Навошта? Дастаткова згадаць фашысцкія паказальныя пакаранні, якія, апроч іншага, нярэдка здзяйсняліся рукамі літоўцаў. Мэта адна — запалохаць, і запалохаць усіх тых мігрантаў, якія мелі намер бегчы ў Літву ў хуткім часе», — лічыць парламентарый.

Інцыдэнт на літоўскай граніцы — злосць і проста бесчалавечнасць. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч. «Гэта бяссілле літоўскіх улад... Бяссілле таму, што аказалася, што за 30 гадоў Літва не мае ні пагранслужбы, ні спецслужбаў», — заўважыў парламентарый.

«Літва дэ-факта стала не проста таксічнай для ўсяго свету, а канцлагерам калектыўнага Захаду XXІ стагоддзя. Яна прадэманстравала поўнае банкруцтва літоўскай дэмакратычнай мадэлі развіцця, палітычную нежыццяздольнасць сваёй эліты і эканамічны міф высокаразвітой краіны. Бандыцкае, тэрарыстычнае кіраўніцтва Літвы канчаткова скінула з сябе маскі і пацвердзіла прыхільнасць да нацысцкай ідэалогіі і фашысцкіх механізмаў кіравання краінай, — адзначыў БелТА загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН, кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін. — Рыторыка і гіпотэзы экспертнай супольнасці аб пошуку сакральнай ахвяры пачалі ажыццяўляцца. Упэўнены, беларускае грамадства шакіраванае падобнымі дзеяннямі, якія нагадалі ўсім пра зверствы фашыстаў падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Методыка літоўскіх карнікаў простая — збіванне, цкаванне сабакамі жанчын і дзяцей, катаванні. У сувязі з гэтым, трэба прызнаць, гэта толькі пачатак крывавым расправам над бежанцамі. Мігранты сталі люстэркам фашыствуючай дэмакратыі і раскрылі сапраўдны твар нацысцкіх намераў калектыўнага Захаду».

Па словах аналітыка, з аднаго боку, Літва аказалася непаўнавартасная як дзяржава, з другога — заступніцтва калектыўнага Захаду матывуе на беспакаранасць дзяржаўнага тэрарызму. «Мэта — нанесці чарговы, але балючы ўдар па іміджы Беларусі і асабіста скампраметаваць Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку. Думаю, па ходу спецслужбы заходнееўрапейскіх краін вырашаюць свае задачы адносна нашай краіны — стварыць ачаг ваеннага канфлікту, рэлігійнай напружанасці і ўмовы для поўнамаштабнай наступальнай санкцыйнай аперацыі. Мігранты сталі небяспечнай тэрмаядзернай зброяй у руках палітычных авантурыстаў заходніх краін», — адзначыў ён.

Мікалай Шчокін упэўнены, што ў найбліжэйшыя тыдні мы сутыкнёмся з комплексам правакацый не толькі на граніцы. «Карусель правакацый, ціску, дыскрэдытацыі запушчана на поўную моц. Ход падзей падказвае, што будуць яшчэ ахвяры. Беларусь павінна быць гатовая не проста да новых рэалій, а да абставін, якія хутка змяняюцца. Надзвычайнае здарэнне, якое адбылося, сведчыць, што спецслужбы сумежных краін спяшаюцца, бо час сыходзіць і ініцыятыва перахоплена беларускім грамадствам, якое падтрымала кіраўніка дзяржавы і адмежавалася ад агрэсіўных і экстрэмісцкіх дзеянняў калектыўнага Захаду», — падкрэсліў эксперт.

Пётр ДУНЬКО

Загаловак у газеце: Зверствы на граніцы

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.