Вы тут

У Мінску «Смарт» насмерць збіў мужчыну


У Мінску на вуліцы Сурганава пад колы аўтамабіля трапіў 56-гадовы мужчына, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 1:00 кіроўца аўтамабіля «Смарт», праязджаючы па вуліцы Сурганава з боку вуліцы Я.Коласа ў напрамку вул. Бяды, у раёне дома № 44 наехала на пешахода-мужчыну. Ён пераходзіў дарогу справа налева адносна руху аўтамабіля. У выніку ДТЗ мужчына памёр на месцы.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Савецкага РУУС Мінска, следча-аператыўная група ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Праводзіцца праверка.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху да ўважлівасці на дарозе, асабліва пры руху ў цёмны час сутак пры неспрыяльных умовах надвор’я.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Медыкі і губернатар Гродзенскай вобласці адказалі на пытанні па прышчэпках

Грамадства

Як партызаны за адну ноч знішчылі нямецкі гарнізон

Як партызаны за адну ноч знішчылі нямецкі гарнізон

22 чэрвеня 1943 года партызаны атрада «Бальшавік» здзейснілі нападзенне на фашысцкі гарнізон у былым саўгасе «Косіна».

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.