Вы тут

ДАІ Гомельскай вобласці адпрацоўвае «Пераезд»


Супрацоўнікі ДАІ праводзяць прафілактычнае мерапрыемства «Пераезд» на дарогах Гомельскай вобласці па 8 жніўня, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.


Pixabay.com

Акцыя праходзіць для ўзмацнення дысцыпліны ўдзельнікаў дарожнага руху, папярэджання ДТЗ і забеспячэння бяспекі на чыгуначных пераездах.

Праваахоўнікі правядуць масіраваную адпрацоўку перасячэнняў аўтамабільных дарог з чыгункай, выяўляючы і перарываючы парушэнні праезду. За парушэнне правілаў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць — ад 2 да 4 базавых велічынь штрафу (1 БВ роўная Br29).

Ва УДАІ нагадалі кіроўцам аб забароне выязджаць на чыгуначны пераезд пры закрытым  шлагбаўме або пры  шлагбаўме, які пачаў закрывацца, незалежна ад сігналу святлафора, а таксама пры забараняльным сігнале святлафора незалежна ад наяўнасці і становішча шлагбаума. «Калі наперадзе утварыўся затор, які вымусіць спыніцца прама на чыгуначным пераездзе, выязджаць на яго таксама забаронена, як і аб’язджаць такі затор па сустрэчнай паласе. Будзьце ўважлівымі, максімальна засяроджанымі і разумна падыходзьце да ўласнай бяспекі», — падкрэслілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.