Вы тут

КДК Магілёўскай вобласці правядзе гарачую лінію аб даступнасці дзіцячых тавараў


Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці правядзе 11 жніўня гарачую лінію па даступнасці, асартыменце і якасці рэалізацыі ў гандлёвай сетцы рэгіёну тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзростаў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ведамства.


У названы дзень можна будзе выказаць меркаванне (у тым ліку ананімна) пра дастатковасць асартыменту прапанаваных гандлёвымі сеткамі вобласці тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзростаў, іх даступнасці па цане, а таксама ўнесці прапановы па ўдасканаленні якасці і наменклатуры вытворчасці айчыннай прадукцыі для дзяцей.

Камітэт таксама цікавіць меркаванне прадстаўнікоў суб’ектаў прадпрымальніцтва, якія займаюцца вытворчасцю і рэалізацыяй тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзростаў, аб існуючых праблемах у гэтай сферы і шляхах іх вырашэння. Да размовы на прапанаваную тэму запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы.

Гарачая лінія будзе працаваць з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 па тэлефоне: 8 (0222) 62-49-34.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.