Вы тут

У Мазыры жанчына падазраецца ў забойстве дзіцяці


У лясным масіве паблізу гарадской дзіцячай бальніцы ў Мазыры 30 ліпеня знойдзена цела нованароджанай дзяўчынкі, паведамляе СК.


Фота СК

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў устаноўлена, што маці дзіцяці з’яўляецца 38-гадовая жыхарка Мазыра, якая вядзе бадзяжніцкі лад жыцця і злоўжывае спіртнымі напоямі. Згодна з матэрыяламі справы, жанчына выпадкова сустрэла на вуліцы даўніх знаёмых і паехала з імі на страўсіную ферму ў Мазырскім раёне. Прыехаўшы на ферму, уся кампанія на працягу некалькіх дзён распівалі спіртное ў бытавым будынку для вартаўнікоў. У ноч з 20 на 21 ліпеня жанчына, не звяртаючыся ў медыцынскую ўстанову, нарадзіла там жывога дзіцяці жаночага полу. Затым перавезла нованароджаную ў Мазыр, аднесла яе ў лясны масіў паблізу дзіцячай бальніцы, змясціла ў скрынку і пакінула адну.

У дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па п.2 ч.2 арт.139 (забойства заведама малалетняга) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.