Вы тут

Бабруйчанка стала ахвярай вішынгу і страціла больш Br19 тыс.


Бабруйчанка стала ахвярай вішынгу і пазбавілася больш Br19 тыс. Аб гэтым паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.


«Некалькі дзён таму ў аператыўна-дзяжурную службу міліцыі звярнулася 50-гадовая жыхарка Бабруйска. Жанчына паведаміла, што стала ахвярай махляра, пазбавіўшыся грошай у суме больш як Br19 тыс.», — адзначылі ва УУС.

У месэнджеры бабруйчанцы паступіў аўдыёзванок, суразмоўца прадставіўся супрацоўнікам службы бяспекі банка і паведаміў, што ў дадзены момант хтосьці завалодаў асабістымі дадзенымі і спрабуе аформіць крэдыты на яе імя ў розных банках. Таму сумесна з супрацоўнікам праваахоўных органаў яны паспрабуюць гэтаму перашкодзіць. «Як распавёў чалавек, які тэлефанаваў, каб выявіць зламысніка, жанчыну пераканалі аб неабходнасці ўзяць крэдыты ў банках. Для пэўнасці ёй адпраўлялі „ліпавыя“ дакументы, банкаўскія карткі і пасведчанне супрацоўніка міліцыі», — падкрэслілі праваахоўнікі.

Жанчына паверыла ашуканцу і ўзяла крэдыты ў трох банках Бабруйска і перавяла грошы на ўказаны рахунак. Яна была гатова ўзяць крэдыт у яшчэ адным банку, але жанчыну спыніла калега, калі бабруйчанка прыйшла за яшчэ адной даведкай аб даходах. Спытала, навошта яна бярэ крэдыты ў розных банках, і ці не ашуканцы ёй тэлефанавалі.

Жанчына патэлефанавала на тэлефонны нумар, па якім мела зносіны раней з нібыта супрацоўнікам банка, але ёй ніхто не адказаў — нумар быў ужо недаступны.

Праваахоўнікі нагадваюць, што супрацоўнікі банкаўскіх устаноў у тэлефонных размовах ніколі не ўдакладняюць у сваіх кліентаў канфідэнцыйную інфармацыю, а нумар банкаўскай аплатнай карты ім заўсёды вядомы. Таксама банк ніколі не стане тэлефанаваць сваім кліентам з дапамогай інтэрнэт-месэнджараў. «Калі вам паступіў такі званок, то ні пры якіх абставінах, нікому і ніколі не паведамляйце інфармацыю аб сабе або сваёй банкаўскай аплатнай карце. Калі ўсё ж перадалі трэцяй асобе канфідэнцыйную інфармацыю, патэлефануйце ў свой банк і заблакуйце банкаўскую карту», — падкрэслілі праваахоўнікі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.