Вы тут

У Бешанковічах ручка тормазу веласіпеду засела ў назе хлопчыка


У Бешанковічах ручка тормазу веласіпеду засела ў назе хлопчыка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.


«4 жніўня ў 11.20 выратавальнікам паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі дзіцяці, у назе ў якога затрымалася тармазная ручка веласіпеду», — распавялі ў прэс-службе.

Да месца паведамлення неадкладна было накіравана падраздзяленне МНС. «Ручной гідраўлічнай прыладай мы абрэзалі часткі канструкцыі ровара і пагрузілі дзіця ў машыну хуткай медыцынскай дапамогі, пасля гэтага яго даставілі ў шпіталь», — растлумачылі ратавальнікі.

Як высветлілася пазней, хлопчык 2008 года нараджэння разам з сябрам катаўся на веласіпедзе і ўпаў, пры гэтым ручка ручнога тормазу ровара затрымалася ў мяккіх тканінах нагі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».