Вы тут

Знайсці працу і прышчапіцца баранавічане змогуць ў гарадскім Доме культуры


У Баранавічах сёння пройдзе Міжгаліновы кірмаш вакансій, у якім плануюць прыняць удзел каля 20 прадпрыемстваў і арганізацый.


Акцыя пройдзе з 10.00 да 12.00 у фае гарадскога Дома культуры. 

Чакаецца, што яе ўдзельнікамі стануць прадпрыемствы і арганізацыі розных формаў уласнасці, якія працуюць у сферах гандлю, будаўніцтва, прамысловасці, транспарту, адукацыі, сацыяльнай абароны. 

У прыватнасці, пра свой удзел у кірмашы заявілі Баранавіцкія станкабудаўнічы і аўтаагрэгатны заводы, Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне і завод аўтаматычных ліній, аддзяленне Баранавіцкай дыстанцыі шляху і камбінат надомнай працы, хлебазавод і гандлёвы дом «Лагуна», будтрэст № 25 і Баранавіцкая швейная фабрыка.

Вакансіі таксама прапануюць швейная кампанія «Шарм Прэм’ер» і вытворчы ўчастак ГА «БелТІЗ», ТЦСАН і занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Суіскальнікі змогуць з першых рук атрымаць патрэбную інфармацыю. Арганізатары мерапрыемства рэкамендуюць беспрацоўным мець пры сабе пашпарт, працоўную кніжку і дакументы, якія пацвярджаюць кваліфікацыю, каб на месцы прайсці сумоўе з прадстаўнікамі кадравых службаў. Падчас акцыі можна будзе атрымаць кансультацыі натарыуса, спецыялістаў па пенсійным забеспячэнні і службы занятасці.

Сумесна з Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікай на кірмашы будзе арганізаваны пункт вакцынацыі ад COVID-19 для ўсіх жадаючых. На месцы будзе кансультаваць лекар агульнай практыкі.

На 1 ліпеня наймальнікі Баранавічаў заявілі аб 1765 вакансіях. На гэтую ж дату ў якасці беспрацоўных афіцыйна зарэгістраваныя 146 чалавек (0,2% ад эканамічна актыўнага насельніцтва горада). За I паўгоддзе па садзейнічанне ў працаўладкаванні ў службу занятасці звярнуліся 1425 чалавек, на пастаянную і часовую працу працаўладкавана 956 грамадзян.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».