Вы тут

​Пачалася кампанія Беларускага Чырвонага Крыжа «Збяром дзяцей у школу!»


Хутка пачнецца новы навучальны год, але не ва ўсіх бацькоў ёсць магчымасць набыць усё неабходнае для сваіх дзяцей. Штогадовая дабрачынная кампанія Беларускага Чырвонага Крыжа «Збяром дзяцей у школу!» накіравана на аказанне дапамогі дзецям з асаблівымі патрэбамі, з малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў і іншым, якія жывуць у нястачы. Дапамагчы сабраць школьны партфель для іх можа кожны. Для гэтага трэба перадаць школьныя наборы ў адзін з офісаў арганізацыі. Звычайна ў школьны партфель ад Чырвонага крыжа ўваходзяць пісьмовыя прылады (ручкі, алоўкі, акварэльныя фарбы і гуаш, пэндзлікі, пластылін), сшыткі, альбомы, каляровая папера і кардон, пеналы, нажніцы, клей-аловак, гумкі, тачылкі, лінейкі, шкляначкі для малявання. Гэтак жа арганізацыя прымае школьную і спартыўную форму, абутак і заплечнікі.


Pixabay.com

Тым, хто аддае перавагу онлайн ахвяраванням, можна пералічыць дабрачынную суму на набыццё школьных набораў праз АРІП. Для гэтага ў дрэве АРІП выбраць пункт «Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні», «Дапамога дзецям, дарослым», «Беларускі Чырвоны Крыж», «Дабрачынныя ўзносы», выбраць адпаведную абласную арганізацыю і ўвесці нумар дабрачыннай акцыі 222.

Па выніках кампаніі кожнаму, хто асабіста перадаў школьны набор, запоўніўшы анкету зваротнай сувязі, мы вышлем падрабязную справаздачу аб выніках дабрачыннай кампаніі.

Дарэчы, у мінулым годзе падчас кампаніі дзякуючы падтрымцы неабыякавых беларусаў сабрана 3 436 набораў і 22 788,8 BYN, на якія дадаткова было набыта 1175 набораў.

Гатовыя наборы і асобныя тавары да новага навучальнага года атрымалі 4 611 дзяцей. Гэта дзеці ў сацыяльна небяспечным становішчы, з інваліднасцю, з сем’яў бежанцаў і нізкім узроўнем даходу.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».