Вы тут

У Мінску затрыманы замежны студэнт за распаўсюджанне небяспечнага псіхатропу


Партызанскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа аб незаконным абароце псіхатропных рэчываў, паведамляе БелТА са спасылкай на Следчы камітэт.


У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі была атрымана інфармацыя аб магчымым дачыненні 25-гадовага замежнага грамадзяніна да збыта псіхатропных рэчываў. «У ліпені бягучага года мужчына быў затрыманы на здымнай кватэры ў Мінску. Пры асабістым вобшуку знойдзена і канфіскавана рэчыва белага колеру агульнай масай больш за 1 кг. Праведзеная экспертамі ГКСЭ хімічная экспертыза ўстанавіла, што рэчыва з’яўляецца асабліва небяспечным псіхатропам — пара-метылэфедронам. Акрамя гэтага пры аглядзе жылога памяшкання канфіскаваныя электронныя шалі, ізастужка і палімерныя пакеты», — распавялі ў ведамстве.

Паводле папярэдняй інфармацыі следства, абвінавачаны ажыццяўляў продаж забароненых рэчываў з дапамогай інтэрнет-рэсурсаў. Ад неўстаноўленых асоб ён атрымліваў псіхатропныя рэчывы, расфасоўваць іх на больш дробныя дозы і рабіў закладкі ў схованкі, размешчаныя на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці.

Замежніку прад’яўленае абвінавачванне па ч.3 арт.328 (незаконны абарот псіхатропных рэчываў у буйным памеры) КК. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Аператыўнае суправаджэнне справы ажыццяўляюць супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Заводскага РУУС сталіцы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.