Вы тут

Літва прадаўжае прымушаць мігрантаў парушаць беларускую граніцу — ДПК


Літва прадаўжае прымушаць мігрантаў парушаць беларускую граніцу. Аб гэтым паведамляе БелТА пса спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антона Бычкоўскага.


«Полацкія пагранічнікі каля паўдня 4 жніўня зафіксавалі спробу агрэсіўнага выдварэння васьмярых мігрантаў пяццю літоўскімі сілавікамі на тэрыторыю Беларусі. Аднак беларускія пагранічнікі не дапусцілі парушэння дзяржаўнай граніцы. Праз некаторы час на сумежным баку аднаму з бежанцаў стала дрэнна. Ён неаднаразова вымавіў слова „інсулін“ і жэстамі паказаў на боль у грудзях. Аднак прадстаўнікі літоўскага боку ніяк не адрэагавалі на просьбы мужчыны. Убачыўшы, што чалавеку патрэбна дапамога, беларускія пагранічнікі неадкладна выклікалі медыкаў», — расказаў Антон Бычкоўскі.

Паводле яго слоў, праз непрацяглы час на месца прыбыла брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. «У гэты момант людзі ў літоўскай ваеннай форме пакінулі мігрантаў і паехалі, а замежны грамадзянін, якому стала дрэнна, перайшоў на тэрыторыю Беларусі, дзе яму была аказана першасная медыцынская дапамога. Потым мужчыну даставілі ў медыцынскую ўстанову», — дадалі ў ДПК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.