Вы тут

Амаль дзве тоны брагі заварылі бутлегеры ў Скавародках


Раніцай увагу ўчастковага інспектара міліцыі Маладзечанскага РАУС, які знаходзіўся па службовых справах у вёсцы Скавародкі, прыцягнулі разгорнутыя пажарныя рукавы на прысядзібным участку аднаго з мясцовых жыхароў.


У ходзе праверкі ў хляве, размешчаным з тыльнага боку зямельнага ўчастка, супрацоўнік міліцыі з калегамі выявіў тры ёмістасці з 1 978 літрамі самагоннай брагі, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Самагонную вытворчасць двое непрацуючых мясцовых жыхароў, 1989 і 1990 гадоў нараджэння, уладкавалі грунтоўна: выяўленая шматтонная цыстэрна, вадаём, прыстасаванні для «гонкі».

Паводле інфармацыі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкама, аб’ём выяўленага паўфабрыкату дазваляе зрабіць выснову аб тым, што самагонка выраблялася для аптовага продажу, тым больш адзін з падазраваных неаднаразова раней прыцягваўся за правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам алкаголю.

Самагонная брага знішчана, праводзіцца праверка.

З 3 да 8 жніўня на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца комплекс дадатковых мер, скіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян, падчас якога асаблівая ўвага надаецца прафілактыцы п’янства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Мінскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?