Вы тут

Генпракуратура лічыць важным удасканаліць заканадаўства аб сацыяльна небяспечным становішчы дзяцей


Практыка пракурорскага нагляду паказала, што заканадаўства аб сацыяльна небяспечным становішчы дзяцей неабходна ўдасканаліць, паведамляе кіраванне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры.


У наглядным ведамстве лічаць: перш за ўсё важна павысіць узровень абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, якія самавольна сышлі на доўгі тэрмін з хаты, здзейснілі парасуіцыдаў, а таксама тых дзяцей, у сем’ях якіх бацькі здзейснілі злачынствы ў сферы сямейна-бытавых адносін.
Пры гэтым адзначаецца, што на сёння ў прававых нормах не прадугледжана рэагаванне на некаторыя сацыяльныя рызыкі, якія кажуць аб няшчасці дзіцяці. З-за гэтага зніжана эфектыўнасць праваабарончага механізму.

Для выпраўлення сітуацыі Генеральная пракуратура падрыхтавала інфармацыю ў Савет Міністраў адносна карэкціроўкі яго пастановы ад 15 студзеня 2019 года № 22 «Аб прызнанні дзяцей знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы».

Зрэшты, па выніках праверкі пракуроры адзначылі станоўчую дынаміку асноўных паказчыкаў крымінагеннай абстаноўкі сярод непаўналетніх у 2020 годзе. Напрыклад, на 20,4% зменшылася колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, на 15,7% скарацілася колькасць непаўналетніх удзельнікаў злачынстваў. А ў 2020 годзе па ўсіх рэгіёнах рэспублікі на 44% знізілася колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў. Усяго па выніках праверкі пракуроры ўнеслі больш за 200 актаў нагляду, ініцыявалі прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці 129 чалавек, да адміністрацыйнай — 13.

Прэв’ю: Генпракуратура 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».