Вы тут

У Гродне падлетак з даху дома кінуў цагліну ў легкавік


У Гродне падлетак з даху дома кінуў цагліну ў лабавое шкло аўтамабіля, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Курчатава ў абласным цэнтры. 72-гадовы мужчына пачуў гук, нибы разбіваецца шкло. Выглянуў на вуліцу і ўбачыў, што хтосьці разбіў цэглай лабавое шкло яго Alfa Romeo. Мужчына звярнуўся ў міліцыю.

«На месца выязджала следча-аператыўная група. Праваахоўнікі разабраліся ў акалічнасцях здарэння. Аказалася, што ў той дзень на даху дома знаходзіўся 15-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Ён вырашыў кінуць уніз знойдзеную там цагліну», — распавялі ў міліцыі.

Сума шкоды склала Br200. Паводзінам маладога чалавека даецца прававая ацэнка.

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».