Вы тут

Мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Усакіна» адкрыўся ў Клічаўскім раёне пасля рэканструкцыі


Усакіна — цэнтр барацьбы беларускіх партызан. У сакавіку 1942 года ў іх атрымалася вызваліць ад акупантаў Клічаў, а ў кастрычніку таго ж года — і бліжэйшую аколіцу. Фашысты адпомсцілі тым, што спалілі 69 клічаўскіх вёсак і знішчылі больш за 3 тысячы чалавек.


Фота: mogilevnews.by

У памяць пра тыя трагічныя падзеі і ў гонар мужнасці партызан, ў 1985 годзе тут быў пабудаваны мемарыяльны комплекс. На месцы яго знаходзіцца стылізаваны партызанскі лагер з зямлянкамі, кухняй, калодзежам-жураўлём і іншымі аб’ектамі. На партызанскіх могілках, дзе ў 18 брацкіх магілах пахавана больш за 400 чалавек, устаноўлены скульптура воіна і мемарыяльны знак. На яшчэ адным мемарыяльным комплексе «Вязень-Сялец» стаіць помнік «Расколатая хата» ў памяць спаленых жыхароў і два памятных камяні з назвамі вёсак. Комплекс «Вязень-Сялец» рэканструяваўся за кошт сродкаў дзяржпраграмы «Ушанаванне памяці аб загінулых пры абароне Айчыны» і быў здадзены да 9 мая гэтага года.

На абнаўленне Усакіна цэнтралізавана быў выдзелены мільён рублёў. У справу пайшлі таксама грошы, якія былі пералічаныя спонсарамі і сабраныя жыхарамі на спецыяльны рахунак. 

— У ходзе рэканструкцыі былі абноўлены пліты і асноўныя элементы мемарыялу, — удакладніла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клічаўскага райвыканкама Алена Ярошка. — Летась тут з’явілася некалькі новых пліт з імёнамі раней няўлічаных герояў і без імён — на той выпадак, каб пазначыць новыя, калі яны з’явяцца. Бо пошукавыя работы працягваюцца. 

У мітынгу, прысвечаным адкрыццю мемарыяльнага комплексу, прыняў удзел старшыня Клічаўскага райвыканкама Віктар Рабкавец, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы. Яны казалі пра тое, як важна памятаць пра разбуральную сілу вайны, якая не шкадуе нічога жывога, і што трэба быць адзінымі, каб не дапусціць сёння гэтай страшнай бяды. Да мемарыялаў былі ўскладзены жывыя кветкі. Ушанаваць памяць герояў прыйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, жыхары, моладзь.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.