Вы тут

«Работа са зваротамі грамадзян — ключавы кірунак у працы любога дзяржоргана і любога кіраўніка»


Гэта адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас выязнога пасяджэння прэзідыума верхняй палаты парламента, якое прайшло сёння ў Мінгарвыканкаме. На сустрэчы з удзелам кіраўніцтва сталіцы і дэпутатамі гарадскога Савета падвялі вынікі работы Мінгарвыканкама са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб сёлета за першае паўгоддзе.   


«Работа са зваротамі грамадзян — ключавы кірунак у працы любога дзяржоргана і любога кіраўніка, — сказала Наталля Качанава. — Актуальнасць гэтага пытання ніколі не будзе зніжаць свайго напалу. Прэзідэнт зусім нядаўна на сустрэчы з вертыкаллю зноў агучыў пытанне, што з людзьмі неабходна працаваць: умець чуць іх і слухаць. І пра гэта кіраўнік краіны кажа не першы раз. Ад таго, як працуюць мясцовыя органы ўлады, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый у гэтым кірунку, залежыць у цэлым і давер да ўлады, і грамадска-палітычная сітуацыя ў любым раёне, горадзе нашай краіны».

Спікер Савета Рэспублікі нагадала, што ўчора былі праведзены выязныя прыёмы грамадзян ва ўсіх раёнах Мінска. Па яе словах, на прыём запісалася шмат мінчан, і Наталля Качанава прыняла рашэння правесці яшчэ адну сустрэчу з жыхарамі сталіцы.

«Я думаю, што пытанні, якія мы не паспелі з людзьмі абмеркаваць, перадалі ў пісьмовым выглядзе. І мы накіруем іх для разгляду ў адміністрацыі раёнаў, гарвыканкам, кіраўнікам рэспубліканскіх органаў улады», — дадала старшыня Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава сцвярджае, што практыка выязных прыёмаў паказала: каля 30% праблем грамадзян вырашаецца імгненна пасля запісу на прыём да членаў Савета Рэспублікі.

«Часам кажуць, што чамусьці людзі не звяртаюцца ў мясцовыя органы ўлады, а адразу ідуць у вышэйшыя інстанцыі. Я бы не падзяляла, куды звярнуўся чалавек. Важна, каб быў вынік у вырашэнні пытанняў», — мяркуе кіраўнік верхняй палаты парламента.

Паводле яе слоў, асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць паўторным, калектыўным зваротам грамадзян, што напраўляюцца ў вышэйстаячыя інстанцыі.

Наталля Качанава заклікае хутка рэагаваць і на праблемы, якія неабходна ўрэгуляваць заканадаўча. У тым ліку просіць займацца такімі зваротамі дэпутацкі корпус.

«Дэпутацкі корпус сёння ў нашай краіне — гэта 18100 чалавек. Калі браць сумяшчальніцтва, то атрымоўваецца каля 16 тысяч чалавек. Гэта вялізная армія людзей, якая абрана народам. І вы павінны чуць тое, пра што кажуць людзі, і павінны ўносіць больш настойліва прапановы па рашэнню праблем», — адзначае старшыня Савета Рэспублікі.

Па яе словах, сярод асноўных праблем, з якімі звярталіся мінчане, — жыллёва-камунальная гаспадарка, будаўніцтва, ахова здароўя.

Загадчык аддзела па працы са зваротамі грамадзян і ўнутранаму кантролю сакратарыята Савета Рэспублікі Вольга Нядвецкая ў дакладзе паведаміла, што ў першым паўгоддзі 2021 года членамі Савета Рэспублікі разгледжаны больш за 3700 зваротаў, амаль на 25% больш чым за аналагічны перыяд летась.

Як дадала спецыяліст, практычна кожны другі зварот у Савет Рэспублікі — паўторны.

«Дадзеная тэндэнцыя выклікае занепакоенасць, бо яна захоўваецца на працягу двух гадоў і сведчыць пра неадпаведны разгляд зваротаў на месцах у сувязі з чым грамадзянам неабходна звяртацца ў Савет Рэспублікі паўторна», — сказала Вольга Нядвецкая.

Найбольшая колькасць зваротаў са сталіцы прыходзіць ад жыхароў Фрунзенскага, Ленінскага, Маскоўскага і Заводскага раёнаў Мінска.

Спецыяліст адзначае сацыяльна-палітычную актыўнасць грамадзян — у тры разы павялічылася колькасць карэспандэнцыі па пытаннях «грамадства», «палітыка».

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».