Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вам цяпер важна ўтрымаць дасягненні, якіх вы дамагліся, але толькі не любой цаной. Праявіце асцярожнасць, магчымыя інтрыгі ў вас за спінай. Калі адносіны зжылі сябе, паспрабуйце расстацца мірна, прымаючы гэта як жыццёвы ўрок. Прысвяціце дастаткова часу сабе, свайму дому, лецішчу. Цяпер час збіраць ураджай.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Поспехі ў прафесійнай дзейнасці парадуюць. Але, падобна, вы былі настолькі захоплены работай, што блізкі чалавек зусім скіс — яму не хапае вашай увагі. Будзьце мякчэйшыя з ім. Правядзіце больш часу разам, адпраўляйцеся ў адпачынак. У канцы тыдня паступіць важная інфармацыя, якая можа памяняць найбліжэйшыя планы.


БЛІЗНЯТЫ. Ваша жыццё нарэшце кардынальна зменіцца. Прычым менавіта так, як хацелася б. Атрымаеце прапанову аб новай рабоце або прапанову рукі і сэрца, у вас з'явяцца новы дом і сям'я. Не саромейцеся праяўляць смеласць і настойлівасць. Вы доўга чакалі сваё шчасце і заслужылі яго. Не бойцеся паверыць, што мары спраўджваюцца.


РАК. Вы поўныя сіл ды рашучасці, нястрымнае імкненне наперад дазволіць разбурыць усе перашкоды на вашым шляху. Атрымаецца зрабіць практычна ўсё, за што ні браліся б. Ваш прафесіяналізм дапаможа пераадолець некаторыя цяжкасці, якія могуць узнікнуць у пачатку тыдня. Зможаце захаваць добрыя адносіны з начальствам. Размаўляючы з калегамі, будзьце карэктныя і добразычлівыя.


ЛЕЎ. Тыдзень будзе даволі спакойны і прадказальны. У выніку вы можаце расслабіцца і дапусціць сур'ёзную памылку, якую потым будзе складана выправіць, таму пры найменшым сумненні праверце ўсё яшчэ раз. У асабістым жыцці таксама не чакаецца ні ўзрушэнняў, ні бур. Аднак, магчыма, гэта і нядрэнна. Шануйце тое, што маеце.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні пажадана сканцэнтравацца на старым ды правераным і не імкнуцца да новага. Паспрабуйце абяцаць толькі тое, што зможаце выканаць, інакш рызыкуеце падарваць свой аўтарытэт. У чацвер не лезьце на ражон, асабліва не рэкамендуецца спрачацца з тымі, хто старэйшы па ўзросце ці чыне. У выхадныя заплануйце сустрэчы з сябрамі і актыўны адпачынак.


ШАЛІ. Тыдзень канструктыўны і спрыяльны. На рабоце праяўляйце менш актыўнасці, лепш займіцеся бытавымі пытаннямі, будзённымі хатнімі справамі і не прымайце паспешлівых рашэнняў. У выхадныя варта адправіцца ў падарожжа і ўбачыць штосьці новае, пашырыць кола знаёмстваў.


СКАРПІЁН. У згаданы перыяд вы завершыце важны праект, атрымаеце вялікі прыбытак і зможаце, нарэшце, расслабіцца ды адправіцца ў адпачынак. Сітуацыя дасць магчымасць упарадкаваць дзелавыя сувязі і скарэктаваць рабочую нагрузку. Атмасфера душэўнага камфорту пры стасунках з каханым чалавекам дапаможа прыняць важнае і правільнае для вашай будучыні рашэнне.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень абяцае быць шчодры на забавы і прыемныя сустрэчы. Пажадана заняцца засваеннем чаго-небудзь новага, гэта дазволіць пашырыць як кругагляд, так і магчымасці і паўнамоцтвы. Не бойцеся праявіць адкрытасць і прыняць, можа быць, не зусім традыцыйны пункт гледжання. Даўно наспелае пытанне ў сераду будзе вырашана паспяхова, што выкліча палёгку. Паспрабуйце ажыццявіць усё запланаванае, пакуль складваецца спрыяльная сітуацыя.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні вы будзеце з дзіўнай упартасцю прыцягваць чужыя праблемы. Вам будуць скардзіцца людзі, знаёмыя і не вельмі. Будзеце вымушаныя хутка прымаць рашэнне на свой адказ. Частка падзей мусіць разгортвацца зусім не так, як вы задумалі. Аднак гэта не падстава для трывог і страхаў. Але энергія, якая перапаўняе вас, пагражае быць не заўсёды канструктыўнай, таму асцярожнасць не пашкодзіць. Асабліва сачыце за вострым язычком.


ВАДАЛІЎ. У вас можа часова знікнуць цікавасць да пытанняў кар'еры. Замест яе на першы план выйдзе імкненне да асабістай свабоды, захочацца адчуць сябе «вольным мастаком». Падобна на тое, вам пара ў адпачынак, завядзіце курортны раман. Але ўсё ж паспрабуйце не ўпадаць у крайнасці і не сыходзіць ад спраў далёка і надоўга.


РЫБЫ. Не сумнявайцеся ў сабе — вы можаце змяніць сваё жыццё да лепшага. У аўторак вітаюцца актыўнасць і ініцыятыва з вашага боку. Серада добрая для разбурэння старога і пачатку новага, у гэты дзень у вас будзе вялікая прастора для выбару. У пятніцу можа праявіцца ваша эмацыянальная ўразлівасць. Нядзелю лепш прысвяціць пасіўнаму адпачынку, у гэты дзень не варта прымаць сур'ёзныя рашэнні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».