Вы тут

Беларускія барцы заваявалі два медалі Алімпійскіх гульняў у Токіа!


Барэц вольнага стылю Магамедхабіб Кадзімагамедаў заваяваў сярэбраны алімпійскі медаль.


У паядынку за чэмпіёнскі тытул у вагавой катэгорыі 74 кг ён саступіў расіяніну Заурбеку Сідакову. У першыя хвіліны вырашальнай сустрэчы барцы не парадавалі багаццем тэхнічных дзеянняў. Вынік паядынку 7:0 на карысць расіяніна.

З гэтым поспехам спартсмена павіншаваў прэзідэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэту Віктар Лукашэнка.

«Паважаны Магамедхабіб! На працягу ўсяго алімпійскага турніру па барацьбе вольнай ў Токіо за тваім выступленнем пільна сачылі ў Беларусі. З кожнай тваёй перамогай над сур'ёзнымі сапернікамі вера ў агульны поспех на Гульнях толькі мацнела. На шляху да заваявання сярэбранага медаля праведзена сур'ёзная праца. Разам з трэнерскім штабам нацыянальнай каманды табе ўдалося дабіцца значнага выніку ў кар'еры і падняцца на алімпійскі п'едэстал», — сказана ў тэксце віншавання.

Ванэса Каладзінская стала ўладальніцай бронзавага алімпійскага медаля ў жаночай барацьбе.

У паядынку за бронзу ў вагавай катэгорыі 53 кг беларуская спартсменка перамагла амерыканку Джакарру Гвенишу Вінчэсцер.

Свае віншаванне Ванэсе накіраваў прэзідэнт НАК. «Дарагая Ванэса! Прымі шчырыя віншаванні з заваяваннем бронзавага медаля Алімпіяды ў Токіо. На працягу кар’еры ты дамагалася немалых вышынь, перамагаючы на чэмпіянатах свету і Еўропы. Сёння табе ўдалося ажыццявіць мару і стаць прызёрам Гульняў. Упэўнены, твой характар і максімалізм пры дасягненні мэты дазволяць табе і далей заставацца адной з вядучых спартсменак у гэтым выглядзе спорту ў свеце», — гаворыцца ў тэксце віншавання. Віктар Лукашэнка таксама пажадаў спартсменцы «і далей быць такі ж адданай любімай справе, дабрабыту і новых перамог у будучыні».

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».