Вы тут

Грамадская думка стала больш пазітыўнай і ўзважанай — Мусіенка пракаменціраваў вынікі сацапытання


Па заказе ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» з 5 па 21 ліпеня Аналітычны цэнтр ЕсооМ з прыцягненнем фонду «Украінская палітыка» правёў рэспубліканскае апытанне грамадскай думкі «Сацыяльнае мысленне і медыясістэмы». Апытана 1890 рэспандэнтаў у 126 населеных пунктах усіх рэгіёнаў Беларусі з захаваннем прынцыпу рэпрэзентатыўнасці для насельніцтва Беларусі ад 18 гадоў па палавой прыкмеце, узросце, занятасці, тыпе населенага пункта і рэгіёне пражывання рэспандэнтаў. Атрыманыя рэзультаты БелТА пракаменціраваў дырэктар Аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка. На гэты раз у цэнтры ўвагі сацыёлагаў — погляд грамадзян на сваё матэрыяльнае становішча і на міжнароднае супрацоўніцтва Беларусі.


Фота: БелТА.

У прыватнасці, рэспандэнтам было зададзена пытанне: з якімі дзяржавамі (міжнароднымі арганізацыямі) Беларусі неабходна выбудоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў першую чаргу? У ліпеньскім апытанні прадстаўлены параўнальны аналіз з данымі, атрыманымі ў час лютаўскага апытання, праведзенага па заказе БелТА.

«Мы хацелі параўнаць, як змянілася меркаванне людзей за мінулыя паўгода. На што я звярнуў бы тут увагу, дык гэта роля Кітая. Яна вырасла практычна ў два разы з 15,3 працэнта ў лютым да 27,6 працэнта ў ліпені. Што датычыцца ЕАЭС, то лічбы засталіся практычна такімі ж — 13,2 працэнта і 13,8 працэнта адпаведна. Амаль нязменным і нізкім засталося жаданне супрацоўніцтва з ЗША — 5,7 працэнта ў лютым і 5,5 працэнта ў ліпені. А вось ЕС крыху прасёла з 17,6 працэнта да 14,8 працэнта. Аб чым усё гэта сведчыць? Ролю Расіі мы ўсе добра ўбачылі, а ролю Кітая мы хацелі б убачыць больш аб’ёмна ў асвятленні ініцыятыў. Адчуваецца запатрабаванасць ва ўзаемадзеянні з Кітаем. Таму, на мой погляд, СМІ трэба ўдзяляць гэтаму ўвагу. Ідзе будаўніцтва футбольнага стадыёна і басейна, медыцынская дапамога, экспартныя пастаўкі прадуктаў харчавання — ёсць шма падстаў гаварыць аб росце ўзаемадзеяння з КНР, — сказаў Сяргей Мусіенка. — Невялікае зніжэнне Расіі з 39,8 працэнта да 31,1 працэнта сведчыць аб тым, што ёсць узаемавыгаднае супрацоўніцва, яно развівацца, мы бачым яго вынікі, і таму сітуацыя стала стабільнай, не патрабуючай актыўнага пацвярджэння».

Беларусам таксама прапаноўвалася ацаніць дзеянні краін і аб’яднанняў адносна падзей у нашай краіне. «Гэта вельмі цікавае пытанне, асабліва ў параўнанні з папярэднімі данымі. І адразу прыкметны рост Расіі — з 16,8 працэнта ў лютым да 51 працэнта ў ліпені. І лютаўскае „хутчэй станоўча“ перамяшчаецца ў ліпеньскае больш дакладнае „станоўча“. Тут жа спад „адмоўна“ і „хутчэй адмоўна“. Гэта адлюстраванне таго, што мы ўбачылі на ўласныя вочы і дзякуючы СМІ — сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, ініцыятывы, рэальная дапамога. Мы ўбачылі выразную падтрымку Расіі. І зноў жа значны рост Кітая: „станоўча“ — з 16,3 працэнта да 28 працэнтаў, „хутчэй станоўча“ — з 29 працэнтаў да 31,3 працэнта. „Не магу адказаць“- па 22,1 працэнта ў Расіі і Кітая — гэта тое медыйнае поле, з якім трэба працаваць, тлумачыць, даносіць інфармацыю людзям праз самыя розныя каналы, у тым ліку размовы з роднымі, знаёмымі», — адзначыў кіраўнік EcooM.

На гэтым фоне прыкметны спад ацэнак пазіцый Польшчы — «хутчэй адмоўна» і «адмоўна» — 65,1 працэнта (у лютым — 42,4 працэнта) і Украіны — 55,4 працэнта (39,7 працэнта). «У людзей пачалі спадаць ружовыя акуляры, або яны проста нарэшце задумаліся. Але гэта ў многім залежыць ад пазіцыі саміх гэтых краін: Польшчы, Укратны і іншых, імклівы спад у ацэнках ролі якіх мы бачым. Тэндэнцыя вельмі добра відаць у параўнанні. Мы бачым двухкратны спад у тых жа краін Балтыі. І гэта шмат аб чым сведчыць. У параўнанні з лютым вельмі яскрава сябе праявілі ЗША. У лютым „станоўча“ і „хутчэй станоўча“ — каля 12 працэнтаў. Цяпер — толькі 3 працэнты. Краіны праз сваіх прадстаўнікоў даносяць да нас сваю пазіцыю. Разважлівыя людзі гэта бачаць і адсюль такая адмоўная рэакцыя, — падкрэсліў Сяргей Мусіенка. — Прычым, як правіла, гэта пазіцыя лідараў гэтых краін. І людзей (нават з беларускім пашпартам), якія адстойваюць свае і чужыя інтарэсы, а не Беларусі. І яшчэ адзін важны момант: ні ў кога няма такой лічбы „не магу адказаць“, як у Вялікабрытаніі — 56 працэнтаў. Гэта ўжо лічба красамоўная. Пра Расію так не адказваюць, там усё зразумела людзям. А тут пазіцыя нейкая хітрая — не вашым і не нашым. А каму і навошта? Як вынік, і адмоўнае стаўленне захавалася — 27,2 працэнта».

Значны спад відаць і па ЕС. «Станоўча» і «хутчэй станоўча» — усяго 2,7 працэнта і 12,3 працэнта супраць лютаўскіх 7,3 працэнта і 13 працэнтаў. «Хутчэй адмоўна» і «адмоўна» — 45,3 працэнта.

«У чым пазітыўны парадак дня Еўрапейскага саюза наогул? Калі б тыя ж авіяцыйныя санкцыі былі ўведзены пасля прыезду прадстаўнікоў ЕС, разбору сітуацыі. Гэта ж надзвычайная сітуацыя была. Калі б мы гэты самалёт прапусцілі, не адрэагавалі б, пра бомбу на борце нікому не паведамілі б і, не дай бог, інцыдэнт здарыўся ў Вільнюсе, то гэтыя „сабакі“ былі б на нас гэтак жа спушчаны. Ці яшчэ больш? Падстава — вы не забяспечваеце авіяцыйнай бяспекі. Вы не рэагуеце на тэрарыстычныя пагрозы, своечасова не паведамляеце партнёрам. Гэта была загадзя спланаваная акцыя для іншых мэт. Цяпер памалу мы пачынаем разумець, чаму і навошта гэта адбывалася. Заўважце, ніякая краіна ЕС не паставіла пытанне так: Пратасевіч прызнаў сваю віну, у чым праблема? Лятайце. Інакш кажучы, размова не пра Пратасевіча, не пра нашу апазіцыю, а пра транспартны калідор, пра давер. Мы былі гарантам бяспекі ў цэнтры Еўропы. Увядзенне супраць нас авіяцыйных санкцый — ужо не дазваляе гаварыць так пра нас. Нас аблятаюць. А гэта павінна ўплываць на меркаванне кітайскага партнёра пра нас і пераключыць яго на Украіну. Чаму Украіна наперадзе планеты ўсёй кідаецца на нас? Вось вам і адказ. Яе ўтрымліваць Англія за свой кошт не хоча. Толькі кітайскія партнёры не захацелі на Украіну ісці. Можа, іх там часта падманвалі? Ну, не падлічылі „заказчыкі“ ўсё тут да канца. Але аб гэтым жа ўслых ніхто не скажа. Цяпер наогул прызнаваць свае памылкі на Захадзе не прынята. Час такі», — растлумачыў дырэктар EcooM.

Яшчэ адно пытанне, зададзенае беларусам: як змянілася ваша матэрыяльнае становішча за апошні год? «Істотна палепшылася» — так адказалі 2,9 працэнта апытаных, «нязначна палепшылася» — 6,9 працэнта, «не змянілася» — 41 працэнт, «нязначна пагоршылася» — 28,3 працэнта, «істотна пагоршылася» — 5,3 працэнта.

«Тут адказы паказальныя, таму што гэты год кавідных абмежаванняў ва ўсім свеце. Але мы жывём у сітуацыі, калі ў нас няма лакдаўнаў, каранцінаў, каменданцкай гадзіны, драконаўскіх мер, абмежаванняў. За паўгода ў 3 працэнтаў насельніцтва адбылося паляпшэнне матэрыяльнага становішча і не змянілася сітуацыя ў 40 працэнтаў апытаных. Так, ёсць нязначнае пагаршэнне, але яно было і ў лютым. Часта мы сутыкаемся з тым, што гэта нейкая ўстаноўка, сацыяльнае мысленне. Мне дрэнна. А ў чым дрэнна? Няма адказу», — дадаў Сяргей Мусіенка.

У працяг тэмы прапаноўвалася пытанне: калі ваша жыццё пагаршаецца, то, як вы думаеце, хто ў гэтым вінаваты? «Гэта пытанне было ў ліпеньскім апытанні. Але тады яно было адкрытым. На гэты раз мы згрупавалі адказы на аснове таго, што прагучала тады ад людзей. Пры гэтым пакінуўшы пазіцыю „іншае“. Вырасла „ўрад іншых краін“ — з 2,9 працэнта да 4,7 працэнта. „Сусветная кан’юнктура“ — з 4,6 працэнта да 13,1 працэнта. Гэта ўсведамленне прыходзіць да нас у тым ліку дзякуючы рабоце СМІ, іх выразнаму растлумачэнню, што адбываецца ў іншых краінах, напрыклад Германіі, Францыі, Іспаніі, прычым нават сярод людзей, якія ганарацца, што не глядзяць наша ТБ ці не чытаюць газет. У лютым гэта адчуванне „пагоршылася істотна“ ў пэўнай ступені пераносілася на ўрад і кіраўніка дзяржавы. Цяпер жа мы ўбачылі зусім іншую карціну: „палітычная апазіцыя“ — рост з 7,3 працэнта да 12,2 працэнта. „Няма адказу“ — 22 працэнты. Але сюды ўваходзяць тыя, хто нават не задумваўся аб гэтым. Ну, пагоршылася. Хто вінаваты? Не ведаю. Часта ў гэтым пытанні многія дапісвалі: а нічога не змянілася. І гэта таксама пазітыўны момант, які мы ўбачылі. Наогул, у параўнанні з лютым грамадская думка стала больш пазітыўнай і ўзважанай. Мы нават не гаворым цяпер хто за каго. Людзі пачалі проста разбірацца, задумвацца. Калі чалавек хоча разабрацца ў сітуацыі — у яго ёсць такая магчымасць», — канстатаваў Сяргей Мусіенка.

Выбар рэдакцыі