Вы тут

Ковідныя бунты


Сотні тысяч чалавек у шэрагу еўрапейскіх краін у чарговы раз выйшлі на пратэсты супраць каранавірусных абмежаванняў. Найбольш маштабныя хваляванні ахапілі Францыю. У акцыях пратэсту супраць планаў улад у рамках барацьбы супраць
СОVІD-19 пашырыць спектр дзеяння «санітарных пашпартоў» узяло ўдзел звыш 200 тысяч чалавек. Аб гэтым паведаміла газета Lе Fіgаrо са спасылкай на даныя МУС краіны. Кіраўнік МУС Жэральдо Дарманен паведаміў аб затрыманні дзясяткаў дэманстрантаў. Ён таксама заявіў аб раненні паліцэйскіх падчас сутыкненняў з пратэстоўцамі. Апроч Парыжа, дэманстрацыі прайшлі і ў іншых буйных французскіх гарадах: Марсэлі, Ліёне, Ніцы, Манпелье. Каля 600 чалавек затрымалі ў Берліне на акцыях супраць СОVІD-абмежаванняў. Як паведаміў таблоід Bіld, у Берліне пасля нядзельнай акцыі памёр 49-гадовы мужчына. Таксама людзі выйшлі на пратэсты ў Швейцарыі, Італіі, Грэцыі, Вялікабрытаніі. Чаму Еўропу захліснула хваля пратэстаў, чаго чакаць надалей?


Вяртанне «камізэлек»

Апошнім часам у выхадныя вуліцы французскіх гарадоў ізноў запаўняюць натоўпы дэманстрантаў, прымушаючы згадаць «жоўтыя камізэлькі», якія ўзрушылі Францыю да прыходу пандэміі. Толькі цяперашнія дэманстранты пратэстуюць супраць «дыктатуры здароўя» — абмежавальных мер улад у цэлым і ў прыватнасці супраць абавязковай наяўнасці спецыяльнага пропуска з данымі аб вакцынацыі або адмоўнага ПЛР-тэста, без якога французам закрытая дарога ў большасць грамадскіх месцаў і самых разнастайных устаноў. Гэта дае ўсе падставы казаць пра рост у Францыі, якая змагаецца супраць чацвёртай хвалі пандэміі, дыскрымінацыі людзей па наяўнасці або адсутнасці прышчэпак ад каранавіруса, заўважае ехреrt.ru.

Цяперашнія пратэсты з'яўляюцца першымі ў гісторыі сучаснай Францыі маніфестацыямі, якія закранаюць пытанні палітыкі ўрада ў галіне аховы здароўя. Дэманстрацыі далёка не мірныя. Масавыя пратэсты супраць абмежавальных мер пачаліся ў Францыі ў першай палове ліпеня. Па традыцыі французы выходзяць на вуліцы ў выхадныя. Мінулы ўік-энд стаў трэці запар, калі Францыю захліснула хваля пратэстаў супраць абмежавальных мер улад. Аб настроі дэманстрантаў яскрава сведчыць іх вялікая колькасць. Справа ў тым, што цяпер лета, сезон водпускаў, калі французы больш думаюць пра адпачынак, чым аб праблемах і пратэстах, але, як той казаў, накіпела.

Колькасць незадаволеных няўхільна расце — паводле даных МУС Францыі, у мінулыя выхадныя ў параўнанні з папярэднім уік-эндам пратэстоўцаў значна паболела. Аб размаху пратэснага руху сведчыць і колькасць праваахоўнікаў. У Парыжы, напрыклад, дэманстрантаў суправаджалі амаль тры тысячы паліцэйскіх, якія імкнуліся не дазволіць ім адхіліцца ад зацверджанага маршруту.

«Мы ствараем сегрэгіраванае грамадства, — выказала адну з, мабыць, галоўных прэтэнзій дэманстрантаў парыжская настаўніца, чыё меркаванне прывёў ехреrt.ru. — Не верыцца, што гэта адбываецца ў краіне, якая абараняе правы чалавека. Асабіста я выйшла пратэставаць першы раз у жыцці. Думаю, наша свабода ў небяспецы».

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон рэзка асудзіў удзельнікаў акцый пратэсту, абвінаваціўшы іх у цынізме, эгаізме і безадказных паводзінах. Пратэстоўцы, у сваю чаргу, аперыруюць каламбурам «макронавірус», намякаючы, што ўлады краіны выкарыстоўваюць эпідэмію ва ўласных мэтах, каб узмацніць кантроль над грамадствам напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
Маніфестанты скандзіравалі лозунгі «Макрон — у адстаўку!», «Дыктатара — у турму!» Лідар партыі «Нацыянальнае аб'яднанне» (раней — «Нацыянальны фронт») Марын Ле Пэн заклікала сур'ёзна паставіцца да патрабаванняў дэманстрантаў і адмяніць прынятыя парламентам меры. Яна адзначыла, што меры ўлад «уяўляюцца несувымернымі ў прынцыпе, жорсткімі ў сваёй рэалізацыі і, шчыра кажучы, часам абсурднымі».

А як жа правы чалавека?

«Зялёныя пашпарты» (grееn раss) у ЕС першапачаткова ствараліся толькі для аблягчэння падарожжаў у перыяд пандэміі. Аднак некаторыя еўрапейскія ўрады вырашылі пашырыць сферу прымянення grееn раss і патрабаваць іх цяпер не толькі на граніцы, але і на парозе кафэ або спартзалы.
У ФРГ пашпарты здароўя пакуль не ўвялі, тут многія палітыкі жорстка выступаюць супраць прымусовай вакцынацыі. Тым не менш, як распавёў іz.ru дэпутат берлінскага ландтага (гарадская палата дэпутатаў) Гунар Ліндэман, такія планы ў нямецкага ўрада на мясцовым і
федэральным узроўнях ёсць. У лютым, паводле апытання YоuGоv, больш за палову немцаў падтрымала пашпарты здароўя.

— Стратэгія федэральнага ўрада ў дачыненні да пандэміі працягвае грунтавацца толькі на лакдаўнах. Хоць, згодна з навуковымі высновамі і вопытам іншых краін, гэта неэфектыўна. Вядома, на такім фоне праходзяць пратэсты, — заявіў іz.ru дэпутат бундэстага ад партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Ян Нольтэ. Паводле яго слоў, мітынгоўцы таксама хочуць пазбегнуць ускоснай прымусовай вакцынацыі. «Я магу зразумець гэты неспакой, рашэнне — рабіць прышчэпку ці не — павінна быць свабоднае», — дадаў дэпутат.

Відэазапісы, якія паказваюць жорсткае абыходжанне берлінскіх паліцэйскіх з удзельнікамі масавай акцыі пратэсту супраць урадавых мер па барацьбе з пандэміяй, прыцягнулі ўвагу спецдакладчыка ААН Нільса Мельцэра, паведаміла Dеutsсhе Wеllе. Ён заявіў аб намеры звярнуцца да ўрада Германіі з просьбай пракаменціраваць жорсткае абыходжанне з пратэстоўцамі. Пасля паступлення адпаведнага запыту ў кабінета канцлера ФРГ Ангелы Меркель будзе 60 дзён, каб даць на яго адказ. Паводле слоў Нільса Мельцэра, некаторыя з прагледжаных ім відэа выклікаюць трывогу з-за паказаных на іх сведчанняў магчымага парушэння правоў чалавека. Эксперт паведаміў, што ўжо паспеў пагутарыць з відавочцамі і лічыць, што размова ідзе як мінімум пра тузін выпадкаў парушэнняў.

У якасці прыкладу парушэння правоў чалавека Нільс Мельцэр прывёў інцыдэнт, які здарыўся на дэманстрацыі праціўнікаў каранцінных мер у Берліне 1 жніўня. На вуліцы германскай сталіцы выйшла каля пяці тысяч чалавек. За парадкам у горадзе ў гэты дзень сачыла больш за дзве тысячы паліцэйскіх, якія правялі амаль 600 затрыманняў. На відэа з месца падзей відаць, як паліцэйскі выкарыстоўвае сілавы прыём супраць жанчыны, ад якой не зыходзіла ніякай пагрозы, — хапае яе за горла і штурхае на зямлю. «Яна магла памерці», — канстатуе Нільс Мельцэр. На іншым відэа, якое ён прагледзеў, паліцэйскія да крыві збілі мужчыну, які ляжыць на зямлі ў наручніках. Яшчэ аднаго ўдзельніка дэманстрацыі сарвалі з ровара са спіны. «У час шматтысячнай дэманстрацыі, удзельнікі якой не выконваюць каранцінныя меры, аднак не праяўляюць агрэсію, трэба рэагаваць па-іншаму», — рэзюмуе эксперт.

Дырэктар Цэнтра палітычнай інфармацыі Аляксей Мухін лічыць, што трэба не выказваць занепакоенасць парушэннем правоў чалавека ў ФРГ, а прымаць глабальныя меры супраць агрэсіі калектыўнага Захаду. «Такія дзеянні нашых заходніх партнёраў, як істэрычнае сілавое падаўленне мірных пратэстаў у Германіі, з ужываннем спецсродкаў і збіваннем, на корані знішчаюць іх маральнае аблічча», — заявіў rіаfаn.ru палітолаг.

Зусім не мяккі «штуршок»

У Італіі, паводле даных улад, у мінулы ўік-энд бунты ахапілі каля 80 тысяч чалавек. Пратэставалі супраць абмежавальных мер па ўсім паўвостраве — ад Турына на поўначы да Неапаля на поўдні. Італьянцаў больш за ўсё абурае абавязковая наяўнасць для ўдзелу ў грамадскім жыцці пашпартоў вакцынацыі (так званага «зялёнага пропуску») або адмоўнага ПЛР-тэста. Не дзіўна, што дэманстранты скандзіравалі: «Свабода!» і «Далоў дыктатуру!» На італьянцаў слаба падзейнічала заява прэм'ер-міністра Марыё Драгі, які растлумачыў абмежаванні штамам «дэльта» і тым, што гэтыя меры дадуць магчымасць абысціся без чарговага лакдаўна.

У Італіі, як і ў Францыі, да пратэснай хвалі падключыліся палітыкі правага спектра. Так, лідар партыі «Браты Італіі» Джарджыа Мелоні нядаўна заявіла, што яна не супраць вакцын, а «супраць абавязковай вакцынацыі». Шэраг дэпутатаў партыі зладзіў дэманстрацыю ў італьянскім парламенце супраць «зялёнага пропуска», у выніку чаго адзін з парламентарыяў быў выведзены з будынка ахоўнікамі. У сваю чаргу, лідар партыі «Ліга Поўначы», колішні віцэ-прэм'ер Матэа Сальвіні, заявіў пра сваю нязгоду з абавязковай вакцынацыяй моладзі і настаўнікаў. «Размовы пра тое, каб зрабіць прышчэпкі 13—14-гадовым дзецям і настаўнікам, не адпавядаюць маім уяўленням аб свабоднай краіне», — заўважыў Сальвіні.

Тым часам стала вядома, што італьянскі ўрад вырашыў з 1 верасня пачаць больш шырока прымяняць сертыфікаты grееn раss, каб больш эфектыўна супрацьстаяць каранавіруснай інфекцыі, паведаміў тэлеканал TGсоm24. Гэтыя сертыфікаты будзе неабходна прад'яўляць на самалётах, цягніках, паромах, аўтобусах пры паездках паміж рэгіёнамі Італіі. Таксама дакумент спатрэбіцца студэнтам для наведвання заняткаў ва ўніверсітэтах. Указ урада таксама прадугледжвае неабходнасць вакцынацыі ўсяго персаналу ў навучальных установах. Італьянскім школьнікам сертыфікаты не патрабуюцца. Раней улады распаўсюдзілі дзеянне grееn раss на басейны, спартзалы, кіно, стадыёны, тэатры. Дадзены сертыфікат
змяшчае інфармацыю альбо пра вакцынацыю, альбо пра перанесены СОVІD-19, пра зроблены нядаўна тэст на каранавірус.

Па словах эпідэміёлага, дырэктара дэпартамента малекулярнай медыцыны Падуанскага ўніверсітэта Андрэа Крызанці, «зялёны пашпарт» «не абароніць нас ад каранавіруса, таму што гэта не шчыт, падобны да маскі або сацыяльнай дыстанцыі; пропуск, хутчэй, служыць «мяккім штуршком» для тых, хто сумняваецца ў вакцынацыі супраць віруса». Як бачым, «штуршок» атрымліваецца зусім не мяккі.

Людзі выходзяць на вуліцы

У грэчаскай сталіцы на плошчы перад парламентам у мінулую суботу сабралася каля чатырох тысяч афінян. І тут не абышлося без боек паміж дэманстрантамі і паліцыяй, якія ўжывалі бутэлькі з гаручай сумессю і слёзатачывы газ адпаведна. Сітуацыя ў гэтай краіне рэзка пагаршаецца, што вымусіла ўлады пайсці на крайнія меры. Днямі стала вядома, што Грэцыя ўводзіць каменданцкую гадзіну і забарону музыкі ў забаўляльных установах на двух папулярных турыстычных астравах — Закінф і Крыт, каб стрымаць распаўсюджванне СОVІD-19, паведаміла Rеutеrs. Абмежаванні пачалі дзейнічаць з 6 жніўня і будуць працягвацца тыдзень. Адзначаецца, што эпідэмічная сітуацыя ў параўнанні з папярэднім тыднем пагоршылася на 69 працэнтаў на востраве Закінф (захад Грэцыі), а на востраве Крыт у горадзе Ханьян дадзены паказчык вырас на 54 %.

А Канстытуцыйны савет Францыі прыняў з агаворкамі раней ухваленыя парламентам новыя меры ўрада па барацьбе з пандэміяй каранавіруса, паведаміла ТАСС. Урад Францыі плануе, што закон увойдзе ў сілу з 9 жніўня. Лідары апазіцыйных французскіх партый выказалі незадаволенасць дадзеным рашэннем у сваіх сацыяльных сетках. Кіраўнік партыі «Непакорная Францыя» Жан-Люк Меляншон назваў рашэнне савета «вельмі несуцяшальным». Ён таксама ўказаў у сваім «Твітэры», што Канстытуцыйны савет «не забяспечвае абарону ніякіх свабод, якія ставіць пад пагрозу «санітарны пропуск». Са свайго боку, Марын Ле Пен у «Твітэры» абвінаваціла ўрад краіны ў «татальнай крывадушнасці». Паводле яе слоў, Канстытуцыйны савет «вельмі хутка цэнзуруе любыя жорсткія меры супраць законнай і незаконнай іміграцыі», у той час як «не знаходзіць нічога супраць закона, які перашкаджае свабодзе перамяшчэння французаў у іх уласнай краіне, па прынцыпе вакцынацыі».

Учора французскія СМІ паведамілі пра тое, што ў Парыжы пачаліся акцыі пратэсту супраць спрэчнага законапраекта — дэманстранты накіраваліся ў бок Пале-Раяль.

— Пратэсты могуць працягвацца доўга, гэта прыкмета вялікага недаверу да ўрада. Людзі не толькі выступаюць супраць пропуска, які, па іх словах, дазволіць дзяржаве кантраляваць іх жыццё, яны таксама хочуць паказаць сваю незадаволенасць вялікім разрывам, які існуе паміж элітай і звычайным грамадзянінам, — заявіў іz.ru навуковы супрацоўнік Інстытута міжнародных і стратэгічных адносін L'ІRІS (Парыж) Жан-Іў Камю.

Гледзячы па ўсім, жнівень у Еўропе будзе насамрэч гарачы — хваля бунтаў набірае моц. Дарэчы, убачым ужо ў найбліжэйшыя дні.

Захар БУРАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.