Вы тут

Сталі вядомыя жудасныя падрабязнасці смерці грамадзяніна Ірака


Беларускія спецыялісты назвалі гемарагічны шок, які быў выкліканы вялікай стратай крыві, прычынай смерці мігранта з Ірака на беларуска-літоўскай граніцы. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь — 1» са спасылкай на даныя беларускіх судовых медыцынскіх экспертаў.


«На дадзены момант можна сказаць, што намі ўжо вызначана прычына смерці, колькасць пашкоджанняў, якія былі прычынены грамадзяніну Ірака, — адзначыў у тэлеэфіры галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт Беларусі Юрый Аўсіюк. — Магу сказаць, што іх было не менш за 30. Гэта шырокія сінякі на верхніх, ніжніх канечнасцях, пералом рабра. Сінякі настолькі вялікія, што яны суправаджаліся разбітай падскурна-тлушчавай абалонкай, фарміраваннем міжмышачных гематом. У канчатковым выніку прычына смерці — гемарагічны шок, які выклікала вялікая страта крыві за кошт дэпаніравання яе ў мяккіх тканках. Нашымі ж біёлагамі і генетыкамі на працягу ночы былі праведзены даследаванні, якія дазволілі 100-працэнтна вызначыць, што біялагічны матэрыял, гэта значыць кроў, якая была знойдзена на месцы здарэння, адпавядае крыві дадзенага чалавека. І, дзякуючы гэтаму, следству будзе лягчэй устанавіць усю карціну таго, што адбылося, і яго рух ад моманту перасячэння граніцы да моманту выяўлення. Калі казаць пра пашкоджанні, то ўсе яны прычыненыя цвёрдымі тупымі прадметамі, у тым ліку і прадметамі прадаўгаватай формы, да якіх адносяцца палкі, магчыма, спецсродкі, дубінкі. Пашкоджанні нанесеныя з вялікай сілай. З улікам практыкі магу сказаць, што яны ўжываліся людзьмі, якія ведалі, куды біць. Няма пашкоджанняў жыццёва важных органаў, галавы, у асноўным яны сканцэнтраваныя на канечнасцях. Яны маюць такі шырокі выгляд, што і стала прычынай смерці».

Тым часам стала вдома, што літоўская паліцыя пачала папярэдняе следства па факце пагрозы правядзення тэрарыстычных актаў. Пра гэта паведаміў Дэпартамент паліцыі пры МУС краіны. «Следства заведзена па факце тэрарыстычнай пагрозы пасля атрымання сродкамі масавай інфармацыі па электроннай пошце паведамлення аб мініраванні 12 аб'ектаў у сталіцы Літвы», — адзначыў дэпартамент. У лісце гаворыцца пра тое, што выбухі будуць помстай за «братоў-мусульман», гэта значыць нелегальных мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, якіх Літва пачала выштурхоўваць у Беларусь. Сярод 12 аб'ектаў былі ўказаныя буйныя гандлёвыя цэнтры, бізнес-цэнтры, Дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы і іншыя будынкі. Яны былі правераныя паліцыяй. Нічога падазронага не выяўлена.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржграніцы Літвы Рокас Пукінскас у размове з Бі-бі-сі адмовіўся каменціраваць паведамленні пра ўжыванне сілы з боку літоўскіх пагранічнікаў, але пацвердзіў факт вяртання мігрантаў у Беларусь. «Мы вывучаем сітуацыю. Мы вывучаем прававыя акты. Мы дзейнічаем у рамках аперацыйнага плана», — сказаў, у сваю чаргу, прэс-сакратар агенцтва Frontex Пётр Світальскі. Ён таксама заявіў, што Frontex ніяк не ўдзельнічае ў дзеяннях па вяртанні мігрантаў у Беларусь. Паводле яго слоў, у пятніцу прыбылі назіральнікі за выкананнем базавых правоў чалавека — штатныя супрацоўнікі Frontex.

Рашэнне аб высылцы мігрантаў актыўна каменціруюць літоўскія палітыкі. Яно парушае нормы міжнароднага права, напісаў у Facebook кіраўнік Камітэта па правах чалавека ў Сейме Літвы Томас Вітаўтас Раскявічус. «Мы ходзім па тонкім лёдзе», — лічыць дэпутат. Літоўскі палітык, экс-дэпутат гарсавета Клайпеды Вячаслаў Цітоў паведаміў тэлеканалу «Беларусь — 1», што «ўлада Літвы сама загнала сябе ў кут і шукае рашэнні ў сілавых метадах. На жаль, пакуль усе незаконныя дзеянні Літвы сыдзяць з рук. Прытым, што міжнароднае права парушылася ўжо неаднойчы».

Прэв’ю: «Беларусь 1»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».