Вы тут

«Вы былі хутчэй, вышэй і мацней дзякуючы таму, што мы ўсе былі разам» — Алімпійскія гульні афіцыйна скончыліся


Летнія Гульні ХХХІІ Алімпіяды афіцыйна сталі гісторыяй. Нестандартнай, супярэчлівай, як заўсёды драматычнай алімпійскай гісторыяй. На новым Нацыянальным алімпійскім стыдыёне Японіі прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця Алімпійскіх гульняў.


Фота: БелТА.

Яшчэ да пачатку цырымоніі Томас Бах аб’явіў, што гэтыя Гульні ўсталявалі рэкорд. Хаця б па адной узнагародзе заваявалі прадстаўнікі 93 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах у сваім выступленні падзякаваў атлетам за яркія моманты падчас спаборніцтваў, членам аргкамітэта Гульняў і валанцёрам. «Вы былі хутчэй, вышэй і мацней дзякуючы таму, што мы ўсе былі разам. У гэты няпросты час вы аб’ядналі ўвесь свет у надзеі, што хутка ўсё стане лепш. Дзякуй, Токіа, дзякуй Японія», — сказаў кіраўнік МАК, абвяшчаючы Гульні зачыненымі .

Наступныя летнія Алімпійскія гульні ў 2024 годзе прыме французская сталіца. Томас Бах уручыў алімпійскі сцяг мэру Парыжа Анн Ідальга. Мэр Парыжа сімвалічна памахала сцягам з пяццю кольцамі восем разоў. Пасля гэтага сцяг Францыі быў узняты справа ад нацыянальнага сімвала краіны, якая толькі што правяла Алімпіяду, і прагучала «Марсельеза» — гімн наступнай краіны-арганізатара. Дарэчы, упершыню падобная цырымонія перадачы алімпійскага сцяга была адбылася ў 1920 годзе на Алімпійскіх гульнях у бельгійскім Антвэрпэне.

Увесь гэты час у чашы гарэй алімпійскі агонь. Але пасля выступлення Томаса Баха і прывітання новай алімпійскай сталіцы ў неба над Токіа ўзняўся фейрверк, а алімпійскі агонь згас. У гэты час на экранах стадыёна з’явілася слова «Арыгато» (дзякуй) і «Sayonara» (да пабачэння).

«Сёння ноччу алімпійскі агонь ціха згасне. Але надзея, якая зарадзілася тут, ніколі не згасне. Гэтыя Гульні праходзілі ў разгар сур’ёзнай пандэміі, і я хацела бы выказаць сваю глыбокую падзяку ўсім медыцынскім работнікам, усім, хто падтрымліваў і ўносіў свой уклад у Гульні, а таксама нашым гаспадарам, народу Японіі. Усім валанцёрам, якія падтрымалі Гульні: гэтыя Алімпійскія гульні ў Токіо 2020 з’яўляюцца сведчаннем вашай сілы, вашай моцы і вашай любові да спорту. Маім таварышам-алімпійцам: няма слоў, каб апісаць тое, чаго вы дасягнулі ў Токіо. Вы прынялі тое, што здавалася неверагодным, зразумелі, што трэба было зрабіць, і упартай працай і настойлівасцю пераадолелі неверагодныя цяжкасці. Гэта зрабіла вас сапраўднымі алімпійцамі. Радасная перамога аднаго спартсмена — горкае паражэнне іншага. Аднак у імгненне вока пераможца і той, хто прайграў аб’ядноўваюцца ў адным пачуцці ўдзячнасці і павагі. У гэтым прыгажосць Алімпійскіх гульняў. У гэтым каштоўнасць алімпійскага духу. Калі ласка, ніколі не забывай гэта відовішча. А ў будучыні раскажыце гісторыю таго, чаго вы тут дасягнулі, з упэўненасцю і гонарам», — адзаначыла кіраўнік аргкамітэту Алімпійскіх гульняў у Токіа Сейко Хасімота.

Рэжысёры цырымоніі закрыцця зрабілі акцэнт не на спецэфектах і не на тэхналогіях, а на японскім каларыце. Галоўная ідэя прадстаўлення пад назваў «Міры, якія мы падзяляем» — паказаць, як алімпійскі дух на працягу 17 дзён звязваў зусім розных людзей з дапамогай спорту.

А алімпійскі агонь у чашы японскага стадыёна згас не надоўга. З 24 жніўня па 5 верасня ён будзе свяціць удзельнікам Параалімпійскіх гульняў.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.