Вы тут

Раім схадзіць


Баль у Нясвіжы, фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва», міжнародны арт-фестываль сімвалічнага мастацтва, «Вечары ў Соф'і Гальшанскай», выстава партрэтаў ад маладых беларускіх мастачак «INGENIUM», Pets Fest, выстава «Воблака сюррэалізму» і іншае — штотыднёвая афіша «Звязды».


На баль едзем у Нясвіж!

Фота: БелТА

Дзе: г. Нясвіж, Нясвіжскі раён

Калі: 14 жніўня 

Хочацца свята, ды не абы-якога? Тады гайда ў Нясвіж! Ужо ў бліжэйшую суботу, 14 жніўня, ва ўнутраным двары аднайменнага палацавага комплексу будзе панаваць баль. Кажуць, што ўпершыню. Прыгожае мерапрыемства запланавана ў рамках фестывалю гістарычных рэканструкцый. Але гэта яшчэ не ўсё! У гэты ж дзень розныя атракцыі будуць прыцягваць увагу ўдзельнікаў ажно да самай ночы…

Пра тое, што чакае яго ўдзельнікаў і гледачоў тэатральна-харэаграфічнага прадстаўлення, «Звяздзе» расказаў дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Дзмітрый ЯШЧАНКА:

— З першых хвілін балю святочную атмасферу будуць ствараць статысты ў тэматычных касцюмах і артысты Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля старадаўняй беларускай музыкі «Пастараль» Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў, — адзначыў ён. — Цырымоніймайстар абвесціць гаспадароў балю — Францішку Уршулю Радзівіл і Міхаіла Казіміра Радзівіла «Рыбаньку».

Паводле яго слоў, на балі ў Нясвіжы таксама будуць гучаць і імёны іншых шляхетных родаў.

Вядома ж, будуць і танцы, але не абы-якія, а традыцыйныя бальныя: паланэз, падэграс і іншыя. Усё дзеянне будзе суправаджацца жывой музыкай у выкананні заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля старадаўняй беларускай музыкі «Пастараль» Дзяржынскай ДШМ, квінтэта капэлы «Санорус» Мінскай вобласці. Прагучыць і «Авэ Марыя» ў выкананні арт-гурта «Беларусы», якая таксама выканае і іншыя творы.

Па словах суразмоўніка, тэатральна-харэаграфічнае прадстаўленне зоёме дзве гадзіны і запланавана з 17 да 19 гадзін.

— У далейшым такія мерапрыемствы стануць рэгулярнымі, бо яны прыцягваюць увагу да гісторыі нашай краіны, яе яркіх прадстаўнікоў і робяць гэта ў выглядзе «ажылых» карцін мінулага, — перакананы Дзмітрый Яшчанка.

Адзначым, што ў гэты дзень, 14 жніўня, фестывальныя мерапрыемствы распачнуцца з 11.30 і завершацца, а поўначы. Арганізатарамі фестывалю гістарычных рэканструкцый «Нясвіж» выступаюць галоўнае ўпраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама і гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». Такая каманда не магла не падрыхтаваць шмат цікавага.

Так, у англійскім парку, які знаходзіцца побач з палацавым комплексам, пройдзе ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Нясвіжская фатаграфія», кірмаш «Горад майстроў», выстава-прэзентацыя «Хлеб — жыцця аснова», прадстаўленне ў цырку-шапіто SIRIUS, канцэртная праграму з удзелам аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Мінскай вобласці і гурт Hard Wood, «Яварына», «Хмельны Вір», Nevrida, Yann Zhanchak, Sakramat, вогненнае шоу «вогненнае кола».

Алея паміж Старым паркам і палацавым ансамблем амаль на ўвесь дзень ператворыцца ў арт-алею «сувязь часоў» і ў зону актыўнасці «Магія цырка».

У гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» упэўнены, што фестываль гістарычных рэканструкцый «Нясвіж» стане адным з самых яркіх падзей жніўня на Міншчыне.

Вольга АНУФРЫЕВА


Фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва»

Фота: kreuskizamak.by

Дзе: аг. Крэва, Смаргонскі раён

Калі: 14 жніўня 

У гэтыя выхадныя побач з Крэўскім замкам навучаць працаваць з глінай

Духам Сярэднявечча напоўніцца аграгарадок Крэва ў Смаргонскім раёне ў гэтую суботу, 14 жніўня. Каля сцен старадаўняга замка пройдзе штогадовы фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва». Пачатак, а 12-й гадзіне.

У бліжэйшыя выхадныя тут збяруцца аматары гістарычных падарожжаў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, рыцарскіх забаваў і народнай музыкі. У рамках праграмы пройдзе тэатралізаванае шоу «Крэўскі летапіс», а таксама пастаноўка «Падпісанне Крэўскай уніі». Там жа арганізуюць аніміраваные прадстаўленне «Цені Крэўскага замка». Госці свята змогуць атрымаць асалоду ад выступаў фальклорных і этнаграфічных калектываў як з Смаргоні, так і Мінска.

Цэнтрам фестывалю «Кераміка Крэва» стане пляцоўка керамістаў і майстроў народнай творчасці «Горад майстроў», а таксама дэгустацыйная майстэрня «Карчма ў Крэўску» з хатнімі прысмакамі, напоямі і супам. На фестывалі-кірмашы можна будзе таксама набыць посуд, цацкі, дэкаратыўныя талеркі, зробленыя рукамі народных умельцаў.

Па традыцыі ў рамках свята пройдзе традыцыйны рыцарскі турнір. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па сярэднявечных і бытавых танцах і рэканструкцыях рыцарскіх бітваў.

Завяршыцца фестываль вогненным шоу і дыскатэкай пад адкрытым небам.

Аліса СКІБА


«Вечары ў Соф'і Гальшанскай»

Дзе: аг. Гальшаны, Ашмянскі раён

Калі: 14 жніўня 

Колькі каштуе: 5 BYN, дзецям да 6 гадоў бясплатна

У бліжэйшую суботу, 14 жніўня, каля сцен Гальшанскага замка ў аднайменным аграгарадку Ашмянскага раёна ўпершыню выступіць ансамбль яўрэйскай музыкі «Шалом» з Ліды, а таксама адбудзецца шоу-балет «Феерия» з Мінску. Вечар пачнецца у 19.00.

Над арганізацыяй свята працуюць работнікі Ашмянскага раённага цэнтра культуры. Прыемны падарунак для гальшанцаў і гасцей аграгарадка падрыхтавалі ўдзельнікі Ашмянскага народнага тэатра — спектакль «Черная панна Несвижа». Гледачы змогуць сустрэцца з Паўлам Сапегам і Соф’яй Гальшанскай, легендарнымі Белай дамай і Чорным манахам — гэта своеасаблівы аповед пра гісторыю Гальшанскага краю ў легендах і паданнях.

Таксама ў праграме — сярэднявечныя гульні і танцы. Разам з дамамі ў сукенках гістарычнай эпохі госці навучацца простым сярэднявечным танцам. Для юных аматараў гісторыі і містыкі работнікі гісторыка-краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча падрыхтавалі займальную квэст-гульню.

Патрапіцьі можна будзе на экскурсію па Паўночнай вежы «Таямніцы Гальшанскага замка». З цікавасцю можна будзе паблукаць па лесвіцах, якія апярэзваюць вежу, з задавальненнем зайсці ў музейныя пакоі, паглядзець на экспанаты і зрабіць здымкі на памяць. Даступна для ўваходу падвальныя памяшканні і ўсе тры паверхі вежы, на кожным з якіх займальныя і таямнічыя апавяданні экскурсаводаў.

Прайдуць у рамках вечара майстар-класы і выстава-продаж рамеснікаў, кіданне дроцікаў, дзіды і стрэл. Увесь час каля замка будзе працаваць фудкорт, кропкі з салодкай ватай і папкорнам.

Не абойдзецца і без вогненнага шоу, якое завершыць вечар у Соф’і Гальшанскай.

Аліса СКІБА


Фестываль кветак «Жалудок здзяйсняе мары»

Дзе: п. Жалудок, Шчучынскі раён

Калі: 14 жніўня 

Мерапрыемства пройдзе ў бліжэйшую суботу, 14 жніўня, у пасёлку Жалудок Шчучынскага раёна. Пачатак запланаваны на 14.00.

Свята пачнецца з «Параду кветак», які начнецца са скверу на плошчы Свабоды, пройдзе па вуліцы 17 верасня ў суправаджэнні каралевы кветак Флоры. Для гасцей яркага летняга свята арганізатары падрыхтавалі праграму, напоўненую мноствам кветкавых кампазіцый, конкурсаў, выстаў і забаў на любы густ.

Пасля шэсця адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята. Тут жа пройдзе шоу, у якім гарманічна зліюцца жывая музыка, мода і фларыстычнае майстэрства.

— На наша штогадовае свята з’язджаюцца людзі з розных куткоў Беларусі. Праграма фестывалю сёлета абяцае быць не менш насычанай, чым звычайна. Пройдуць конкурсы на лепшыя разнапланавыя кампазіцыі, касцюмы, капелюшы і фотазоны. Парадуе гасцей і канцэртная праграма бардаўскай песні «Як выдатна, што ўсе мы тут сёння сабраліся». Будуць таксама падведзены вынікі трох раённых конкурсаў на лепшыя кветнікі, — распавяла вядучы метадыст аддзела агранізацыйна-метадычнай работы Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Анастасія ТАРАС.

Усё свята будзе весці Ружа і каралева кветак Флора. Дапоўняць чароўную атмасферу гісторыка-рамантычныя прагулкі па славутасцях пасёлка, майстар-класы народных рамёстваў, выстава-продаж вырабаў народных умельцаў. Дадаткова можна будзе пагутарыць са спецыялістамі пра вырошчванне кветак і ландшафтны дызайн.

Завершыцца Кветкавая падзея канцэртнай праграмай творчых калектываў Шчучынскага раёна і святочнай дыскатэкай, якая працягнецца да 22.00.

Да слова, сёлета традыцыйная летняя падзея прымеркаваная да Года народнага адзінства і прысвечана папулярызацыі экалагічнай культуры. Акрамя таго, у рамках фестывалю кветак пройдзе прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Шчучынскага раёна. Для дзяцей арганізуюць атракцыёны, гульнявыя пляцоўкі, спартыўныя спаборніцтвы.

Аліса СКІБА


Pets Fest

 

Дзе: Парк забаў Dreamland, г. Мінск, вул. Арлоўская, 80

Калі: 14 жніўня

Колькі каштуе: бясплатна

Гэты фестываль прызначаны для ўсіх аматараў жывёл, які пройдзе 14 жніўня 11.00–23.00 у парку Дрымленд.

Наведвальнікаў чакае забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых, розыгрышы прызоў, розныя конкурсы, падарункі ад партнёраў. Займальныя лекцыі і майстар-класы, фотазоны, кансультацыі ветэрынараў і кінолагаў, спаборніцтвы і шоу з удзелам жывёл, а таксама дабрачынны кірмаш, дзе кожны жадаючы зможа дапамагчы прытулкам або знайсці новага сябра. Арганізатары гарантуюць вялікі маркет, смачную ежу і добры настрой.

Прыходзьце ўсёй сям’ёй і бярыце свайго чацвераногага сябра.


Выстава «Узаемадзеянне»

Дзе: Галерэя Шчамялёва, г. Мінск, Рэвалюцыйная, 10

Калі: да 15 жніўня

Колькі каштуе: 5 BYN – для дарослых, 3 BYN – для студэнтаў, 2,5 BYN — для школьнікаў

14 ліпеня а 18:00 ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва адбудзецца адкрыццё выставы мінскіх мастакоў Андрэя Рэвякова і Алены Кашаленка «Узаемадзеянне».

Агульная тэма сувязі чалавека з прыродай аб’яднала творчае ўзаемадзеянне сучасных беларускіх мастакоў Андрэя Рэвякова і Алены Кашаленка. У экспазіцыі выставы аўтары прапануюць больш за 40 твораў, зробленых ў розныя гады ў жанры анімалістыкі.

Гэта тэма блізкая абодвум мастакам і абумоўлена цікавасцю да жывой прыроды, а больш за ўсё да свету фауны. Творцы імкнуцца да эстэтычнага паказу выяў пры адлюстраванні ўзаемаадносін чалавека і жывёлы.

Для мастацтва Андрэя Рэвякова і Алены Кашаленка характэрны: эстэтычная складаючая, павага да плоскасці, двумернасці, фактуры, выразнасць выяў, высокае валоданне маляўнічымі і графічнымі тэхнікамі, рэалістычная манера выканання, каларыстычная і стылістычная гармонія.

Мастакі валодаюць выдатным пачуццём гумару і гратэску, якімі карыстаюцца пры стварэнні сваіх карцін. Аўтарскі свет мастакоў вельмі разнастайны і неадназначны, выразны і поўны парадоксаў.

Час працы: серада – нядзеля, 11:00 – 19:00


Экспазіцыя, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа

Дзе:  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча 13

Калі: да 16 жніўня

Колькі каштуе: 6 BYN, для навучэнцаў — 3 BYN

8 лютага 2021 года ў 17:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі «Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц...», прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа.

Абодва класікі яшчэ пры жыцці, абодва народныя пісьменнікі Беларусі, абодва нарадзіліся на Палессі... Спіс агульнага, што звязвала Шамякіна і Мележа можна працягваць доўга. А літаратурна-дакументальная экспазіцыя дапаможа даведацца пра гэта значна больш. Іван Мележ пакінуў нам легендарную «Палескую хроніку» («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі. Снежань»), а творы Івана Шамякіна «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «Вазьму твой боль» як і раней адгукаюцца ў сэрцы чытача.

Экспазіцыя прадставіць партрэты і фатаграфіі І. Шамякіна і І. Мележа, графічныя працы вядомых мастакоў А. Кашкурэвіча, Н. Паплаўскай да твораў пісьменнікаў, эпісталярыі, асабістыя рэчы, кнігі з аўтографамі і інш. Лейтматывам экспазіцыі стануць успаміны Івана Шамякіна «Палёт над Палессем», прысвечаныя Івану Мележу.

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц...» прапануецца шырокай аўдыторыі наведвальнікаў. Выстава будзе дзейнічаць да 16 жніўня 2021 года.

У адкрыцці экспазіцыі прымуць удзел сваякі пісьменнікаў, даследчыкі жыцця і творчасці Івана Шамякіна і Івана Мележа, літаратары.

Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21.


«Пінхол. ХХI»

Дзе: Галерэя Шчамялёва, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10

Калі: да 22 жніўня

Колькі каштуе: 5 BYN — для дарослых, 3 BYN — для студэнтаў, 2,5 BYN — для школьнікаў

У экспазіцыі змешчаны 47 работ 16 аўтараў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і ЗША — удзельнікаў нефармальнага міжнароднага творчага аб’яднання «Саюз пінхалістаў». Куратар і сааўтар праекта ў галерэі твораў Шчамялёва — Сяргей Кулагін. Ён адзначыў, што гэта толькі другая выстаўка суполкі. Першая адбылася ў Разані ў 2019 годзе.

У кожнага фатографа на выстаўцы сапраўды адметны стыль і тэматыка. Напрыклад, Павел Ніканаў з Беларусі займаецца тэмай выяў Роршаха ў пейзажы, партрэце і нацюрморце; Марына Герасімава з Расіі даследуе аддаленыя і не вельмі папулярныя куткі радзімы (фатаграфіі, прадстаўленыя ў экспазіцыі, зроблены ў Архангельскай вобласці, у вёсцы Кімжа, якая ўнікальна сваёй драўлянай даваеннай архітэктурай і млынамі-слупоўкамі); Андрэй Бандарэнка з Украіны імкнецца перадаць настрой курортнага горада (на прыкладзе Бярдзянска) у зімняй спячцы; Яўген Глушань з Беларусі разважае на тэму гарадскіх прастор і прыродных ландшафтаў; Дзяніс Чыкішаў з Расіі засяроджвае сваю ўвагу на людзях; а Вадзім Шамкоў (краіна не пазначана) паказвае на выстаўцы старую інфекцыйную бальніцу, якую здымаў на атрыманую там рэнтгенаўскую плёнку.

Адна з найцікавейшых у экспазіцыі — каляровая серыя «Скрыжаванні светаў».

Праект сумесны: яго аўтары — Дзіяна Панкова (Беларусь) і Джэф МакКонэл (ЗША). Пры дапамозе практыкі салараграфіі (малюнкі руху сонца, што атрымліваюцца на фотапаперы пасля некалькіх месяцаў здымак пінхол камерай), вынікі якой, дарэчы, могуць быць вельмі непрадказальнымі, аўтары стварылі калекцыю двайных экспазіцый з розных кропак свету. Дзіяна Панкова і Джэф МакКонэл, абменьваючыся негатывамі, у кожнай выяве аб’ядналі прастору і час розных месцаў. 

Так, адначасова глядач бачыць Нью-Ёрк і Лодзь, Нью Джэрсі і Мінск... Фатограф з Беларусі адзначае, што ў сваіх фотапошуках асабліва цэніць дух свабоднага эксперыментавання, няспынных прыгод ды прамога і шчырага ўзаемадзеяння з аб’ектамі фатаграфавання, інструментамі і самім працэсам. Аўтар любіць змешваць розныя рэальнасці і гуляць з часам.Тут важна не толькі задума, але і своеасаблівае «супрацоўніцтва» з надвор’ем, выпадкам ды іншымі адушаўлёнымі і неадушаўлёнымі абставінамі здымкі.

Выстаўка «Пінхол. ХХI» будзе працаваць да 22 жніўня. У межах праекта арганізатары абяцаюць правесці шэраг імпрэз, у тым ліку майстар-класы, пра якія збіраюцца паведамляць на афіцыйных стронках у сацсетках. Наведвальнікаў хочацца падрыхтаваць: будзьце гатовы — пра аўтарства работ можна даведацца толькі пры дапамозе QR-кодаў. Некаторыя спасылкі раскажуць пра аўтараў ды іх работы падрабязна, скіруюць да акаунтаў у Instagram, некаторыя ж пададуць толькі сціплую інфармацыю.

Яўгенія ШЫЦЬКА


Экамаркет «Кошык»

Дзе: г. Мінск, вул. Чапаева, 3

Калі: да 26 жніўня

Колькі каштуе: бясплатна

Экамаркет «Кошык» працуе кожны чацвер з 12:00 да 18:30 гадзін на Чапаева, 3. Хатні хлеб і сыр, мясныя дэлікатэсы, масла ручной працы, мёд і гарбату, сезонныя гародніна і садавіна, сувеніры.

І гэта не ўсё: вас чакае добрая музыка, смачны шашлык, прыемныя цэны і добры настрой.


Moon Cinema: кінапрагляды пад адкрытым небам

Дзе: Yoga Place Захад, г. Мінск, Ляшчынскага, 8, к. 1

Калі: да 27 жніўня

Колькі каштуе: бясплатна

Гэтым летам кожную пятніцу Moon Cinema будзе трансліраваць які-небудзь добры фільм, а барыста будзе рыхтаваць для наведвальнікаў магічныя летнія напоі.

Каб трапіць на сеанс — дастаткова проста запісацца. Прагляд фільма — абсалютна бясплатны, але папярэдняя рэгістрацыя абавязковая, так як колькасць удзельнікаў абмежавана умяшчальнасцю тэрасы.

Расклад сеансаў:

  • 13 жніўня — фільм «Тэрмінал»
  • 20 жніўня — фільм «Есці. Маліцца. Кахаць»
  • 27 жніўня — мультфільм «Таямніца Како»

Выстава «Воблака сюррэалізму»

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, г. Мінск, пл. Свабоды, 15

Калі: да 29 жніўня

Колькі каштуе: 6 BYN – для дарослых, 4 BYN – для студэнтаў, 2,5 BYN — для школьнікаў

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 20 жывапісных твораў, якія сам аўтар вызначае як сюррэалістычныя. Аднак «Воблака сюррэалізму» Ігара Карпава выказана досыць рэалістычнымі сродкамі, таму ўсе працы даступныя ўспрыманню.

Карціны мастака маюць багата вобразаў, ідэй, сімвалаў і знакаў. Яны як бы канцэнтруюць у сабе і міфалогію, і рэлігіі свету, і розныя філасофскія плыні, і якія пайшлі цывілізацыі. Так аўтар разважае пра гісторыю чалавека і чалавецтва. Спалучэнне ў адной кампазіцыі цалкам розных элементаў здаецца парадаксальным, але пры гэтым дэманструе ўзровень развіцця сучаснага чалавека, якому даступныя веды і інфармацыя.

Робаты і іншапланецяне, лютыя тыгры і далікатныя жанчыны, рыцары і анёлы і яшчэ мноства розных персанажаў напаўняюць марскія, нябесныя, горныя, пустынныя і ўрбаністычныя пейзажы палотнаў Ігара Карпава.

Сам Ігар Васільевіч так сказаў пра свае працы: «Кожная карціна — гэта гісторыя, якая працякла праз мяне і ў выніку знайшла сваё адлюстраванне на палатне. Тут усё звязана з чалавекам, з станоўчымі дасягненнямі, эмоцыямі. Камусьці мае працы дапамогуць зразумець свет, камусьці — саміх сябе».

Час працы: серада — нядзеля, 12.00–20.00


Міжнародны арт-фестываль сімвалічнага мастацтва

Дзе: г. Мінск, вул. Гікала, 4

Калі: да 29 жніўня

Колькі каштуе: 5 BYN 

Тэма фестывалю сёлета — «За гранню свядомасці ляжыць новая рэальнасць». У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы беларускіх і расійскіх майстроў, якія працуюць у розных напрамках: жывапіс, арт-аб’екты з металу, дэкаратыўна-прыкладное і тэкстыльнае мастацтва. «Сярод удзельнікаў — Дзмітрый Траяновіч, Лідзія Яцукевіч, Уладзімір Канонік, Ала Шкарадзёнак, Алег Барычэўскі, Людміла Рыбакова, Аляксей Лаціннік, Аксана Шаляпіна і Аляксандр Ермалаеў», — распавяла куратар выставы Людміла Рыбакова.

«Агульная ідэя мастакоў — адлюстраванне праз жывапіс унутранага свету чалавека, яго пошукаў, значэнняў. Праз творы паказаць магчымасці чалавека і розніцу быцця. Звярнуць увагу людзей на ўнутраныя працэсы, якія даюць рост і вырашэнне ўсіх жыццёвых пытанняў. Мастацтва становіцца не мэтай, а сродкам на шляху да самапазнання, самаўдасканалення. Карціны — гэта нейкія парталы, якія адкрыюць бясконцыя магчымасці існавання і самавыяўлення. Дзякуючы ім мы ўспомнім і зноўку адкрыем наша мінулае, тое, кім мы з’яўляемся, дзе пачалося наша жыццё і куды мы ідзем», — дадала арганізатар.

Падчас дзеяння праекта будуць праведзены майстар-класы аб магчымасцях развіцця творчага патэнцыялу чалавека і аб тым, што дае магчымасць развіваць творчасць у сабе.

Час працы: серада-панядзелак, 11:00-19:00.


Выстава партрэтаў ад маладых беларускіх мастачак «INGENIUM»

Дзе: Галерэя DK, г. Мінск, вул. Герцэна, 2а

Калі: да 29 жніўня

Колькі каштуе: 7 BYN – для дарослых, 5 BYN – для студэнтаў/школьнікаў

Галерэя ДК запрашае на адкрыццё выставы Мацко Радаславы і Савік Таццяны INGENIUM, якое адбудзецца 12 жніўня ў 19:00. На выставе будуць прадстаўлены работы ў жанры партрэт.

Партрэт – гэта мастацкае выява чалавека з перадачай яго ўнутранага свету. Малюнак, які імкнецца да прыгажосці, заўсёды некалькі мадыфікуе яе, пры дапамозе індывідуальнага характару і заўсёды выказвае ідэю чалавецтва ў пэўным індывідуальным вобразе, вылучаючы ў ёй якую-небудзь асаблівую рысу. Для мастацтваў, мэтай якіх служыць малюнак ідэі чалавецтва, нароўні з прыгажосцю як характарам роду будзе патрэбна выказаць характар індывіда.

INGENIUM — слова лацінскага паходжання, якое азначае характар.

Ідэйнай асновай для выставы паслужыла праца Артура Шапэнгаўэра «Свет як воля і прадстаўленне».

Час працы: чацвер — субота, 12:00–20: 00; нядзеля, 12:00—18:00.


Выставачны праект «Адкрыты архіў VL»

Дзе: Дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь», г. Мінск, вул. Някрасава, 3

Калі: да 29 жніўня

Колькі каштуе: 6 BYN – поўны, 3 BYN – ільготны

З 9 ліпеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пачне працу выставачны праект «Адкрыты архіў VL», прысвечаны 70-гадоваму юбілею Валерыя Лабко.

У гэтым годзе 12 ліпеня Валерыю Лабко споўнілася б 70 гадоў. Юбілей паслужыў падставай пагаварыць пра гэтага чалавека, з імем якога звязваюць глабальныя змены ў беларускай фатаграфіі апошняй чвэрці ХХ стагоддзя і не толькі.

Фігура Валерыя Лабко шматпланавая і рознабаковая: ён сфармаваў складаную сістэму ўзаемаадносін і ўплываў у творчым асяроддзі фатографаў, займаўся новымі тэхналогіямі ў фатаграфіі, апярэджваючы свой час, запусціў і мадэраваў шэраг легендарных праектаў, у тым ліку на галоўным беларускім фотапартале «Zнята».

Фатограф, крытык, стваральнік «Мінскай школы фатаграфіі» — феномена ў беларускім фатаграфічным мастацтве канца 1980-х-1990-х гг., які зафіксаваў высокі ўзровень і сусветнае прызнанне беларускіх фатографаў, кіраўнік навучальных студый пры фотаклубе «Мінск», майстар партрэтнай і вулічнай фатаграфіі, настаўнік і лідар, правадыр новых ідэй і тэарэтык.

Экспазіцыя будуецца на прыватных архіўных калекцыях, беражліва захаваных і перададзеных для выставы сям’ёй, калегамі і аднадумцамі Валерыя Лабко. Серыя партрэтаў прадастаўлена вядомай балерынай, заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Таццянай Шэметавец. У гледачоў будзе магчымасць убачыць арыгіналы фатаграфій — своеасаблівыя «візітныя карткі», якія адлюстроўваюць інтарэсы, прыярытэты і напрамкі пошуку Лабко-фатографа.

На выставе будзе дэманстравацца фільм, які ўяўляе сабой серыю маналогаў людзей, датычных жыцця і творчасці Лабко. Іх успаміны ажыўляюць час, падзеі, гісторыі. Гэтымі кароткімі сведчаннямі мы хацелі б прадставіць сімвалічны партрэт чалавека, які сабраў, натхніў, навучыў думаць не адно пакаленне беларускіх фатографаў, змяніўшы само стаўленне да фатаграфіі як да аднаго з медыя сучаснага мастацтва.

Выставачны праект «Адкрыты архіў VL» у НЦСМ стане адным з серыі івэнтаў, прысвечаных Валерыю Лабко. Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура запускае праект «Секвенцыі» аб выразным метадзе, элементах мовы, які асвойвала творчая Беларуская фатаграфія ў 1980–1990-я гг., Народны фотаклуб «Мінск» падтрымае агульную праграму прымеркаваных да юбілею Лабко праектаў выставай са сваіх фондаў.


Выстава «ДНК сучаснай фатаграфіі і камп'ютарнай графікі. Лічбавыя сны»

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, г. Мінск, пл. Свабоды, 15

Калі: да 29 жніўня

Колькі каштуе: 12 BYN — для дарослых, 10 BYN — для студэнтаў, пенсіянераў, 8 BYN — для школьнікаў

Музей гісторыі горада Мінска і LIBRA запрашаюць усіх наведаць новы выставачны праект «ДНК сучаснай фатаграфіі і камп'ютарнай графікі. Лічбавыя сны». Больш за 70 работ вядомых аўтараў з усяго свету можна будзе ўбачыць у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15) з 24 чэрвеня па 29 жніўня 2021 г.

Актуальнае мастацтва знаходзіцца ў бесперапынным пошуку новых формаў, інструментаў і матэрыялаў. Што калі замест палатна перад мастаком адкрыецца інтэрфейс камп'ютэрнай праграмы, а замест пэндзля і фарбаў у руцэ апынецца сцілус? Творчая майстэрня пераносіцца ... у віртуальнае асяроддзе!

Музей гісторыі горада Мінска і LIBRA прадстаўляюць праект, прысвечаны адной з самых запатрабаваных і дынамічна развіваюцца сфер сучаснай культуры — лічбаваму мастацтву. Праект «ДНК сучаснай фатаграфіі і камп'ютэрнай графікі. Лічбавыя сны» здзівіць вас неверагоднымі магчымасцямі камп’ютарнай графікі і дазволіць здзейсніць падарожжа скрозь мноства віртуальных светаў, народжаных фантазіяй самых таленавітых мастакоў.

Вы ўбачыце больш за 70 твораў прафесіяналаў з усіх канцоў свету (Расія, Польшча, Іспанія, Германія, Бразілія, Італія, Вялікабрытанія, Кітай, Літва і многія іншыя краіны).

Праект прадставіць усе актуальныя напрамкі камп’ютарнай графікі: Фотаарт (стварэнне сюррэалістычных калажаў на аснове фотаздымкаў), лічбавы жывапіс (карціны, выкананыя пры дапамозе графічнага планшэта), 3D-графіку (трохмерныя лічбавыя «скульптуры»). Вы пераканаецеся што стварэнне лічбавых твораў патрабуе не толькі віртуознага валодання сучаснымі камп'ютарнымі тэхналогіямі, але і шматгадовай практыкі, скрупулёзнага навострывання навыкаў, глыбокіх тэарэтычных ведаў і, вядома ж, бязмежнай фантазіі і невычэрпнага ўяўлення!

Экспазіцыю будуць суправаджаць інфармацыйныя стэнды, якія бліжэй пазнаёмяць вас з прадстаўленымі аўтарамі і працамі. Таксама на вялікім экране будуць дэманстравацца тэматычныя дакументальныя фільмы. Да таго ж кожны жадаючы зможа бясплатна паспрабаваць разгадаць займальны квэст па выставе.

Калі пытанне супрацьстаяння традыцыйнага і лічбавага мастацтва не пакідае вас абыякавым, калі вы самі трымаеце ў руках стілус, пэндзаль або аловак і хочаце даведацца сакрэты майстэрства прызнаных асаў, нарэшце, калі вы проста хочаце дадаць фарбаў і чарадзейства ў паўсядзённае жыццё — вас запрашаюць з галавой пагрузіцца у фантастычныя «Лічбавыя сны»!


Cinemascope #shhh

kinopoisk.ru

Дзе: Музей-майстэрня З. Азгура, г. Мінск, вул. Азгура, 8

Калі: да 10 верасня 

Колькі каштуе: 7 BYN

Сезонныя кінапаказы пад адкрытым небам (18+)

Усё лета ў скульптурным дворыку Музея-майстэрні З. І. Азгура праходзяць сезонныя кінапаказы #Cinemascopeshhh пад адкрытым небам.

Адметнай асаблівасцю праекта з'яўляецца выкарыстанне спецыяльных бесправадных навушнікаў, якія працуюць на радыёчастоце. Дзякуючы гэтай тэхналогіі, паказы праходзяць у бясшумным рэжыме і арганічна ўпісваюцца ў існуючую гарадское асяроддзе, не парушаючы спакой жыхароў навакольных дамоў.

Навушнікі можна атрымаць на ўваходзе ў дворык пры прад'яўленні білета, пасля заканчэння сеансу яны падлягаюць вяртанню. Навушнікі падвяргаюцца дэзінфекцыі пасля кожнага выкарыстання.

У сувязі з тым, што паказы праходзяць пад адкрытым небам, рэкамендуецца браць з сабой цёплую вопратку, пледы. У выпадку неспрыяльнага надвор'я паказы пераносяцца ў скульптурную залу музея. У памяшканнях музея неабходна выконваць масачны этыкет. Усе фільмы ў рамках праекта #Cinemascopeshhh дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.

Фільмы: 

  • 13 жніўня 21.10 «Аліса ў гарадах» 1974, Вім Вендерс
  • 17 жніўня 21.00 «Чартоўкі» 1954, Анры-Жорж Клузо
  • 20 жніўня 21.00 «У джазе толькі дзяўчыны» 1959, Білі Уайлдэр
  • 24 жніўня 20.40 «Сіні аксаміт» 1986, Дэвід Лінч
  • 27 жніўня 20.40 «Кітайскі квартал» 1974, Раман Паланскі
  • 3 верасня 20.30 «Кабарэ» 1972, Боб Фоссі
  • 7 верасня 20.10 «Парыж, Тэхас» 1984, Вім Вендерс
  • 10 верасня 20.10 «Нешта ў паветры» 2012, Аліўе Ассаяс

Даведкі тут.


Выстава графікі Юрыя Якавенкі «Астральны нацюрморт»

Дзе: Дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь», г. Мінск, вул. Някрасава, 3

Калі:  да 12 верасня

Колькі каштуе: 6 BYN – поўны, 3 BYN – ільготны

15 ліпеня 2021 г. а 17:00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь на Някрасава, 3 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы графікі Юрыя Якавенкі «Астральны нацюрморт».

Праект у НЦСМ працягвае серыю персанальных выстаў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва.

Працы Юрыя Якавенкі былі падораны каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце II і папе Рымскаму Бенедыкту XVI, захоўваюцца ў Каралеўскім сходзе ў Швецыі і шматлікіх музейных сходах у Беларусі і за мяжой. Мастак з Гродна з’яўляецца ўладальнікам больш за 25 узнагарод біенале і конкурсаў графікі.

На рэтраспектыўнай выставе ў НЦСМ можна ўбачыць найбольш вядомыя графічныя серыі Юрыя Якавенкі. Адна з іх — Серыя афортаў «Санет» (У суаўтарстве з Аляксандрам Ашуркам), удастоеная ў 2020 годзе Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў намінацыі «Графіка». Серыя стваралася пад уплывам японскай графічнай школы і складаецца з 13 гравюр, сабраных у спецыяльны футляр.

Значная частка работ на выставе — сюррэалістычныя нацюрморты. У нацюрмортах Юрыя Якавенкі сістэмы выстройваюцца з прадметаў і раслін, змененых метамарфозамі і існуючых за гранню звыклага прадметнага свету. У многіх выпадках яны звязаны з тленнасцю матэрыяльнага, перш за ўсё чалавечага цела.

Выстава працягнецца па 12 верасня 2021 г.

Інфармацыя: +375 (17) 2350332, +375 (17) 3990978


Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Фёдар Дастаеўскі. Жыццё і творчасць»

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Калі: да 31 кастрычніка

Колькі каштуе: уваход у дзень адкрыцця вольны 

18 мая Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры адкрыў часовую літаратурна-мастацкую экспазіцыю «Фёдар Дастаеўскі. Жыццё і творчасць».

Выстава экспануецца ў межах сумеснага праекта з Літаратурна-мемарыяльным музеем Ф. М. Дастаеўскага (г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя) да 200-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Вялікія пісьменнікі застаюцца вялікімі на стагоддзі, нягледзячы на тое, што іх творы напісаны шмат гадоў таму. Іх героі і творы працягваюць жыць, таму што не пакідаюць раўнадушнымі чытачоў новых пакаленняў.

Па-сапраўднаму вялікім і ўніверсальным на ўсе наступныя эпохі пасля свайго жыцця застаецца Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі (1821—1881). Веліч яго асобы і спадчыны вылучаецца ў першую чаргу тым, што ў сваёй творчасці ён узняў вечныя філасофскія праблемы быцця чалавека, духоўнасці, веры.

На тэрыторыі Беларусі ёсць вёска Дастоева – гэта вёска Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Месца адметнае тым, што раней тут размяшчалася сядзіба Дастаеўскіх, продкаў Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага па мужчынскай лініі. Менавіта ў гэтай вёсцы і бярэ пачатак род Дастаеўскіх. І нават само прозвішча Дастаеўскі паходзіць ад назвы гэтай вёскі. Сам вялікі пісьменнік у гэтай сядзібе і вёсцы ніколі не бываў. У гады яго жыцця сядзіба належала ўжо іншым уладальнікам. Дастаеўскія страцілі яе ўжо ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя. Некаторы час дадзеная сядзіба належала Ордам, сваякам вялікага беларускага культурнага дзеяча – Напалеона Орды. Сёння сядзіба цалкам страчаная. Тым не менш, у памяць пра тое, што менавіта з беларускай вёскі Дастоева паходзіць род Дастаеўскіх, тут усталяваны помнік вялікаму рускаму пісьменніку – Фёдару Міхайлавічу Дастаеўскаму.

На экспазіцыі прадстаўлены: банерная выстава з Літаратурна-мемарыяльнага музея Ф. М. Дастаеўскага (г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя) пра жыццё і творчасць Ф. М. Дастаеўскага, пераклады твораў пісьменніка на беларускую мову, крытычныя і аналітычныя працы Ф. Дабранравава, А. Доліна і інш. аўтараў па творчасці Ф. М. Дастаеўскага, выданне твораў Фёдара Дастаеўскага канца ХІХ ст. з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.


«Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі культуры»

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей, г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

Калі: да 31 снежня

Беларусь — суверэнная краіна з тысячагадовым мінулым, са слаўнымі і драматычнымі старонкамі. Яна беражліва захоўвае нацыянальныя традыцыі, натхняецца лепшымі здабыткамі сусветнай цывілізацыі і пераасэнсоўвае іх.

Ці ведаеце вы, калі першыя людзі з’явіліся на нашых землях? Калі на Беларусь прыйшла пісьменнасць і якім алфавітам запісвалася? А тое, што нашая зямля — краіна замкаў і незлічоных скарбаў? Што апраналі нашыя продкі, з чаго складваецца нацыянальная кухня і як гучаць «галасы» Беларусі?..

Выставачны праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» распавядае пра асноўныя этапы гістарычнага развіцця Беларусі, дае кароткую характарыстыку культурным здабыткам, прадстаўляе беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці, дапамагае зразумець, што такое Беларусь і хто такія беларусы.

Праект прапануе выправіцца ў захапляльнае падарожжа, згадаць важныя даты, натхніцца нашай спадчынай, а праз інтэрактыўныя элементы — літаральна дакрануцца да гісторыі.

Выстава складаецца з дзвюх частак — «Гісторыя» і «Культура». Першая паказвае лёсавызначальныя падзеі, асноўныя працэсы, этапы гістарычнага развіцця Беларусі (ад старажытных часоў да сучаснасці); наступная адлюстроўвае асобныя тэмы, прысвечаныя адметнасцям самабытнай беларускай культуры.

Праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» рэалізуецца ў адпаведнасці з грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2021 г.

Партнёры праекта: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускае тэлеграфнае агенцтва, Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Музей пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы, Музей прыроды і экалогіі, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, фатографы Ганна Кіпель, Анатоль Андрэеў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».