Вы тут

Вядомая маладзёжная тусоўка «Барахолка «Open Шафа» зноў адчыняе дзверы


«Адным з цэнтраў прыцягнення крэатыўных мінчан стала вялікая культурная маладзёжная тусоўка пад назвай «Барахолка «Open Шафа», якая ў мінулыя выхадныя прайшла ў мастацкай арт-прасторы Emotіon Factory («Фабрыка эмоцый») на сталічнай вуліцы Машэрава. Мерапрыемства сабрала шмат нераўнадушных людзей, якія хочуць пазнаёміцца, падзяліцца апошнімі навінамі са свету моды, выпіць смачнай кавы альбо гарбаты і, зразумела, рэалізаваць свае эксклюзіўныя тавары: для гэтага і створана «барахолка». Нехта марыць абнавіць свой гардэроб — і для яго таксама знойдзецца непаўторны экзэмпляр.


На ўваходзе мяне сустрэла крама з вінілавымі кружэлкамі, дзе, напрыклад, можна было набыць свежы альбом выканаўцы The Weeknd альбо вінтажны дыск легендарнага гурта Queen.

Асноўную частку «прасторы» займалі рознага памеру гандлёвыя пункты з адзеннем і аксесуарамі. Здавалася, тут магчыма знайсці для сябе што заўгодна — але прыйдзецца выдаткаваць час на «раскопкі». Аднак зацяты пошук абавязкова будзе ўзнагароджаны з'яўленнем рэдкай рэчы па прыемным кошце.

Адна з удзельніц, якая стварыла ўласны брэнд адзення іskusstvo.korolev, падзялілася ўражаннямі: «Я атрымліваю велізарнае задавальненне ад гэтага мерапрыемства. На мяне звяртаюць увагу, мяне пазнаюць па рэчах, якія я ствараю, прадаю і нашу сама. Гэта ўсё моцна зараджае пазітывам, эмоцыямі, я распавядаю людзям пра сябе і сваю творчасць».

Мне здаецца, што прыходзіць сюды трэба не толькі па набыткі — а і дзеля новых знаёмстваў, непаўторнай крэатыўнай атмасферы. На жаль, вялікая культурная Барахолка «Open Шафа» праходзіць толькі раз на месяц — з пятніцы да нядзелі, таму не трэба ўпускаць магчымасць яе наведаць.

Аліна МАЗАВЕЦ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Фарбы і эмоцыі «адчыненай шафы»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.