Вы тут

Беларусь у даўгу не застанецца — Лукашэнка даручыў выпрацаваць меры ў адказ на чарговыя санкцыі Захаду​


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду выпрацаваць комплекс дадатковых мер супраць чарговага санкцыйных вітка, які распачалі краіны Захаду ў дачыненні да Беларусі, піша БелТА.


Фота: БелТА

Пра гэта заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, адказваючы на пытанне БелТА аб тым, якая рэакцыя беларускага лідэра адносна новых санкцыйных крокаў, у прыватнасці з боку ЗША, Вялікабрытаніі і Канады.

«Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду выпрацаваць комплекс дадатковых мер супраць чарговага санкцыйных вітка. Беларусь у даўгу не застанецца. Наколькі магчыма, мы прымем меры ў адказ», — сказала прэс-сакратар.


«Поўнае пагарджанне міжнародным правам» — МЗС Беларусі рашуча асудзіла новыя санкцыі

Міністэрства замежных спраў Беларусі рашуча асудзіла прынятыя Злучанымі Штатамі Амерыкі, Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Канадай 9 жніўня аднабаковыя прымусовыя меры ў адносінах да Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БелТА.

«Тым самым названыя краіны чарговы раз прадэманстравалі поўнае пагарджанне міжнародным правам, уласнымі міжнароднымі і двухбаковымі абавязацельствамі, раскрылі сапраўдныя мэты сваёй палітыкі ў адносінах да Беларусі», — заявілі ў міністэрстве.

Як падкрэслілі ў ведамстве, прыкрываючыся крывадушнымі лозунгамі абароны правоў чалавека і дэмакратыі, на справе заходнія апаненты беларускай дзяржавы кіруюцца халодным геапалітычным разлікам. «Іх дзеянні накіраваны непасрэдна на падрыў суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, дабрабыту і працвітання беларускага народа», — заявілі ў МЗС.

У міністэрстве звярнулі ўвагу, што адзінае, чаго дабіваецца Захад, які пагардліва ігнаруе вынікі волевыяўлення беларускага народа, — гэта змена ўлады ў Беларусі. У ход ідзе ўвесь арсенал метадаў халоднай вайны ў выглядзе нарошчвання знешняга палітычнага і інфармацыйнага націску, увядзення авіяэмбарга, выкарыстання спорту ў палітычных мэтах аж да фінансава-эканамічнага ўдушэння дзяржавы.

«Уведзеныя ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай аднабаковыя меры ў адносінах да нашай краіны ідуць уразрэз са Статутам ААН і нормамі міжнароднага права, іх абавязацельствамі ў рамках АБСЕ», — гаворыцца ў каментарыі.

У Міністэрстве замежных спраў нагадалі, што менавіта ЗША і Вялікабрытанія былі падпісантамі Будапешцкага мемарандума 1994 года, якія ўзялі на сябе абавязацельства ўстрымлівацца ад эканамічнага прымушэння, накіраванага на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам ажыццяўленне Беларуссю правоў, уласцівых яе суверэнітэту.

«Беларускі бок правядзе дасканалую ацэнку прынятых учора ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай абмежаванняў супраць нашай краіны і прыме адэкватныя меры ў адказ, — падкрэслілі ў ведамстве. — На ўсіх этапах беларускі бок паслядоўна выступаў і выступае за адкрыты і раўнапраўны дыялог з краінамі Захаду, які павінен будавацца не на санкцыях і націску, а на аснове агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права і міждзяржаўных адносін».


Фота duma.gov.ru

ЗША і Вялікабрытанія з дапамогай санкцый спрабуюць выціснуць кампаніі Расіі і Беларусі з сусветных рынкаў — Слуцкі

«Захад прадаўжае дзейнічаць у сваёй парадыгме стрымлівання Расіі і яе найбліжэйшых саюзнікаў. Не адстае ад ЗША і Вялікабрытанія. «Лондан увёў новы пакет эканамічных, гандлёвых і авіяцыйных санкцый супраць урада Беларусі. Тут падставай паслужылі міфічныя парушэнні правоў чалавека», — паведаміў старшыня камітэта Дзярждумы РФ.

«Так ці інакш перакананы, што адпаведныя крокі не застануцца без адказу Масквы і Мінска», — сказаў на заканчэнне Леанід Слуцкі.


Фота БелТА

Чарвякоў: беларуская эканоміка ўстойліва расце, нягледзячы на пандэмію і санкцыі

Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў у час «Вялікай размовы з Прэзідэнтам». Паводле слоў міністра, сёння развіццё нашай эканомікі праходзіць ва ўмовах двайнога ўдару. Па-першае, на яе прадаўжае ўплываць пандэмія. Па-другое, санкцыйныя абмежаванні асобных заходніх краін.

«Тым не менш беларуская эканоміка ўстойліва расце. Па выніках першага паўгоддзя ВУП склаў 103,3 працэнта. Найбольшы ўклад — больш за 80 працэнтаў прыросту — забяспечвае прамысловасць. Аб’ём вытворчасці ў параўнанні з мінулым годам павялічыўся больш як на 10 працэнтаў. Важна, што гэты рост забяспечаны высокатэхналагічнай і экспартна арыентаванай прадукцыяй: вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратурай, прадукцыяй машынабудавання, дрэваапрацоўкі і фармацэўтыкі. Значыць, гэта тыя галіны, на якія мы рабілі стаўку і правялі мадэрнізацыю. Але галоўнае, спрацавала прынятае ў мінулым годзе стратэгічна правільнае рашэнне — не спыняць эканоміку і прадаўжаць працаваць. У выніку захаваны вытворчасці, кампетэнцыі, кадры, што стала асновай сённяшняга выніку», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Люты — ад лацінскага «фебруарыс», што азначае «ачышчэнне». 

Грамадства

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Каму, калі, што, дзе і як можа давяраць пра сябе сучасны чалавек.

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.