Вы тут

Наталля Качанава правяла нараду з медыкамі па пытаннях дзейнасці падчас новай хвалі COVID-19


Праўда, фармат з відэа-канферэнц-сувязі памянялі на вочны і сустрэча прайшла на базе Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У размове са спецыялістамі спікер верхняй палаты парламента закранула пытанні вакцынацыі на прадпрыемствах і вакцынацыі пажылых людзей. Былі абмеркаваныя таксама пытанні наяўнасці лекавых сродкаў, функцыянавання высокатэхналагічнага абсталявання і іншыя. У нарадзе таксама прымаў удзел мэр сталіцы Уладзімір КУХАРАЎ. 


Нагадаем, што Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, яшчэ ў пачатку пандэміі COVID-19, даручыў Старшыні Савета Рэспублікі, як упаўнаважанай па Мінску, узяць пад асабісты кантроль работу сістэмы аховы здароўя Мінска. Наталля Качанава курыруе ўсе праблемныя пытанні аховы здароўя сталіцы, стала наведвае ўстановы аховы здароўя, праводзіць сустрэчы з калектывамі. 

Як паведаміў напачатку нарады міністр аховы здароўя Дзмітрый ПІНЕВІЧ, згодна ацэнак экспертаў, рост захваральнасці на COVID-19 у сталіцы прагназуецца ў кастрычніку. Таму, на яго думку, вельмі важна надаць асаблівую ўвагу вакцынацыі мінчан, асабліва з ўлікам прытоку колькасці студэнтаў, якія будуць вяртацца да навучання пасля летняга адпачынку. 

Між іншым, міністр адзначыў тую работу, якая праводзіцца ў сталіцы па вакцынацыі насельніцтва і падзякаваў усім, хто мае да гэтага дачыненне. 

— Зараз будзе павялічана пастаўка вакцын усіх відаў і таму, я мяркую, што алгарытм, які склаўся па вакцынацыі (у тым ліку ў тэрытарыяльных, шпітальных установах аховы здароўя і грамадскіх месцах) мы павінны працягваць і ўзмацняць, — падкрэсліў ён. 

Міністр засяродзіў увагу на гатоўнасці стацыянарных устаноў аховы здароўя да асенне-зімовага перыяду, звярнуўшы ўвагу на тры асноўныя кампаненты ў гэтай рабоце: наяўнасць кадраў, медыкаментаў і ахоўных сродкаў у дастатковай колькасці. 

Пры наяўнасці чэргаў на вакцынацыю, іх трэба аператыўна вырашаць, акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў нарады Наталля Качанава. Вось складнікі паспяховай барацьбы з распаўсюджаннем небяспечнай хваробы. 

Акрамя таго, у цэнтры ўвагі Старшыні Савета Рэспублікі былі і пытанні будаўніцтва трэцяй чаргі лячэбнага корпуса 5-й бальніцы Мінска. Удзельнікі нарады наведалі лячэбна-дыягнастычны цэнтр, фізіятэрапеўтычнае і функцыянальна-дыягнастычнае аддзяленні, барацэнтр новага комплексу, ізатопную лабараторыю. 

Плануецца, што ў гэтым корпусе будуць размяшчацца аперацыйныя, рэанімацыйныя, прыёмнае аддзяленні, кансультатыўны цэнтр. У планах таксама адкрыццё кабінета МРТ.
Адзначым, што ўвесь комплекс плануецца адкрыць у 5-й бальніцы ў бліжэйшыя месяцы.

Нагадаем, што 5-я гарадская клінічная бальніца сталіцы з’яўляецца буйной шматпрофільнай лячэбна-прафілактычнай установай, якая аказвае высокакваліфікаваную медыцынскую (лячэбна-дыягнастычную і кансультатыўную) дапамогу як мінчанам, так і жыхарам Беларусі ды замежнікам.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.