Вы тут

«Агалілі сапраўдныя мэты сваёй палітыкі»


Міністэрства замежных спраў выступіла з заявай, дзе асудзіла прынятыя ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай 9 жніўня санкцыі супраць Беларусі.


Фота: БелТА

Як сцвярджае МЗС, гэтыя краіны ў чарговы раз прадэманстравалі поўнае пагарджанне міжнароднага права, уласных міжнародных і двухбаковых абавязацельстваў, агалілі сапраўдныя мэты сваёй палітыкі ў дачыненні да Беларусі.

«Прыкрываючыся крывадушнымі лозунгамі абароны правоў чалавека і дэмакратыі, на справе нашы заходнія апаненты кіруюцца халодным геапалітычным разлікам. Іх дзеянні непасрэдна накіраваныя на падрыў суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, дабрабыту і працвітання беларускага народа», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Паводле заявы, адзінае, чаго дамагаецца Захад, — змена ўлады ў Беларусі, і ў ход ідзе ўвесь арсенал метадаў «халоднай вайны» ў выглядзе нарошчвання знешняга палітычнага і інфармацыйнага ціску, увядзення авіяэмбарга, выкарыстання спорту ў палітычных мэтах, аж да фінансава-эканамічнага ўдушэння дзяржавы.

МЗС акцэнтуе ўвагу, што ўведзеныя аднабаковыя меры ў дачыненні да нашай краіны супярэчаць Статутам ААН і нормам міжнароднага права, іх абавязацельствам ў рамках АБСЕ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?