Вы тут

Па якіх рэцэптах рыхтуюць сёння «каляровыя рэвалюцыі»?


Заўтра, 12 жніўня, а 14-й гадзіне можна будзе стаць крыху больш прасунутым у сусветных геапалітычных гульнях дзякуючы анлайн-канферэнцыі, якая адбудзецца на платформе ZOOM.


Фота: pixabay.com

У сучаснай палітыцы «каляровыя рэвалюцыі» — адна з самых актуальных тэм, якія трымаюць грамадства ў стане пастаяннага напружання. Эксперты ўсё часцей кажуць пра тое, што ў апошнія гады імкліва развіваюцца новыя формы і метады каляровых рэвалюцый, выкарыстоўваюцца сучасныя спосабы кіраванне свядомасцю і паводзінамі грамадзян. Пры гэтым сцэнары змены палітычных рэжымаў у розных краінах вельмі падобныя. Палітолагі знаходзяць у іх паўтарэнне аднаго і таго ж шаблону, схемы, у якой пазнаюцца агульныя рысы так званых аксамітных рэвалюцый, якія змянілі камуністычныя рэжымы ў краінах усходняй Еўропы пасля распаду СССР.

На думку доктара палітычных навук, прафесара факультэта паліталогіі МДУ Андрэя Манойла, такое супадзенне наўрад ці можна назваць выпадковым.

— У гэтым плане Сірыя і Лівія кардынальна адрозніваюцца ад Украіны і Грузіі, аднак, нескладана адзначыць, што рэвалюцыя 2014 года на Украіне (якая атрымала назву Еўрамайдана) у дакладнасці супадае са сцэнарам рэвалюцыі арабскай вясны ў Егіпце, ажно да стылю паводзін супрацьлеглых бакоў, — разважае ён. — Усё гэта можа сведчыць аб тым, што на прыкладзе розных краін і рэгіёнаў мы маем справу з адной і той жа з’явай — вынікам прымянення тэхналогій «каляровых рэвалюцый». Аднак, нягледзячы на яркую брэндавую назву, нічога рэвалюцыйнага ў іх няма. Нават заходнія СМІ адзначаюць, што «каляровыя рэвалюцыі», якія яны называюць тэхналогіямі правядзення аперацый па экспарту дэмакратыі праз акцыі грамадзянскага непадпарадкавання, адточаны настолькі, што іх метады ператварыліся ў кіраўніцтва па змене палітычных рэжымаў.

Днямі, 9 жніўня, споўніўся роўна год як у Беларусі, пасля выбараў Прэзідэнта, была зроблена спроба хуткай «каляровай рэвалюцыі». Дзейнічалі як пад капірку, з дапамогай прыкормленай пятай калоны і яе заходніх рэжысёраў. Але Беларусь апынулася ў ліку вельмі нешматлікіх краін, дзе «каляровая рэвалюцыя» не адбылася.

«Па якіх рэцэптах рыхтуюць сёння «каляровыя рэвалюцыі» — так назвалі тэму гутарку на чарговай сустрэчы ў Міжнародным медыяклубе «Фармат А-3».

Прафесар МДУ Андрэй Манойла лічыць, што галоўная небяспека «каляровых рэвалюцый» заключаецца ў тым, што з-за іх практычна ўсе краіны разам са сваім насельніцтвам і іншымі рэсурсамі цалкам трапляюць пад кантроль замежнай дзяржавы. На яго думку «каляровыя рэвалюцыі» ў рэшце рэшт прыводзяць да беспарадкаў, заняпаду народнага дабрабыту, і заўсёды ў пройгрышы аказваюцца простыя людзі.

— Яны заўсёды аказваюцца падманутымі. Таму што многія з іх прыйшлі на майдан для таго, каб аднавіць справядлівасць. Вось гэта становіцца матывам людзей. Але ў рэальнасці яны сваімі рукамі руйнуюць уладу, скідваюць палітычнага лідара, сваімі рукамі прыводзяць чалавека, які не збіраецца ўсталёўваць справядлівасць, не збіраецца рабіць нічога, каб народ жыў лепш, — тлумачыць ён свой пункт гледжання.

«Каляровыя рэвалюцыі», на думку палітолагаў, магчымыя толькі ва ўмовах інфармацыйнага грамадства, якое адрозніваецца высокім узроўнем развіцця і важнай роляй інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у грамадскім развіцці.

— У гэтым дачыненні да арганізатараў каляровых рэвалюцый, тэхнолагам, працаваць стала прасцей, — кажа Андрэй Манойла. — Менавіта дзякуючы існаванню сацсетак і вялікай колькасці карыстальнікаў, якія пастаянна ў гэтай сеткавай прасторы альбо працуюць, альбо жывуць, альбо камунікуюць, з’явілася магчымасць арганізацыі нейкай ячэістай структуры. Гэта значыць выкарыстанне сеткавага метаду для ўключэння вялікіх мас насельніцтва, якія жывуць на розных аддаленых траекторыях у каляровы пратэстны рух.
На жнівеньскай сустрэчы ў клубе кранем і галоўных прычын краху планаў «неверагодных» у Беларусі.

— Дала збой іх асноўная тактыка — хутка змяніць палітычны рэжым у Беларусі. Хутка не атрымалася, хоць усё рабілася менавіта для таго, каб гэта адбылося, і падтрымка была каласальная не толькі матэрыяльная і фінансавая з-за мяжы, — лічыць палітолаг. — Я перакананы, што лепшыя заходнія паліттэхнолагі працавалі як раз над гэтым, таму што ўсе найноўшыя тэхналогіі дэстабілізацыі палітычных рэжымаў, якія з’явіліся на працягу апошніх двух гадоў на Захадзе, былі ўжытыя ў Беларусі для таго, каб зрынуць дзейны палітычны рэжым, гэта значыць, зладзіць дзяржаўны пераварот гвалтоўным шляхам.


Наша даведка

Андрэй Манойла — прафесар кафедры расійскай палітыкі факультэта паліталогіі МДУ. Член Навуковага савета пры Савеце бяспекі РФ. Прарэктар Грамадзянскага ўніверсітэта Адзінай Расіі. У навуковай дзейнасці займаецца даследаваннямі ў сферы інфармацыйных войнаў, псіхалагічных аперацый, процідзеяння каляровым рэвалюцыям, кіраванаму хаосу і ідэалагічным дыверсіям. Яго навуковыя працы перакладзены на 12 моў. У Літве працы Андрэя Манойла па інфармацыйных войнах атрымалі назву «рускі падыход» і з 2006 года выкладаюцца ў ваенных акадэміях.

Як змагацца з ідэалогіяй і прапагандай «каляровых рэвалюцый», спыняць экстрэмісцкую дзейнасць вярбоўнікаў і мадэратараў у сацсетках? Хто займаецца вытворчасцю фэйкаў, правакуе ўкіды і кіраванне рэакцыямі велізарных мас? Наколькі паспяхова час ад часу выкарыстоўваюць сцэнар «каляровай рэвалюцыі» да Расіі? Чаму асноўным інструментам уздзеяння на ўладу выступае менавіта моладзевы пратэстны рух? Разабрацца ўдзельнікам гутаркі ў схаваных механізмах «каляровых рэвалюцый» дапаможа спецыяліст вышэйшага класа ў гэтым пытанні, прафесар Андрэй Манойла.

Сустрэча адбудзецца 12 жніўня а 14.00, на платформе ZOOM. Зарэгістравацца на анлайн-сустрэчу можна па электронным адрасе best_format_a3@mail.ru, пасля чаго будзе прадастаўлена прамая спасылка. На гэты адрас можна выслаць пытанні.

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.