Вы тут

Адкладзены попыт нікуды не дзеўся


Пасля крызісу ў мінулым годзе рынак кватэр краіны паступова ажывае. Адкрыццё крэдытавання другаснага рынку нерухомасці дало магчымасць шматлікім жыхарам рэгіёнаў вырашыць сваё кватэрнае пытанне. Менавіта таму колькасць здзелак з кватэрамі ў ІІ квартале вырасла паўсюдна, а ў асобных гарадах колькасць прададзеных за красавік-чэрвень кватэр стала як мінімум адной з самых высокіх за апошнія гады.


Другі квартал у цэлым быў вельмі актыўным ва ўсёй краіне. Напрыклад, у Мінску колькасць прададзеных кватэр была адной з максімальных для красавіка-чэрвеня з 2012 года, а ў большасці абласных цэнтраў і наогул — адной з самых высокіх за ўсё дзесяцігоддзе.

На рынку кватэр у буйных гарадах, на думку аналітыкаў партала realt.by, таксама назіралася ажыўленне. Асабліва прыкметна адкладзены попыт праявіў сябе ў Бабруйску, Барысаве, Лідзе і Мазыры — сумарна колькасць прададзеных кватэр была адной з самых высокіх за ўвесь перыяд назіранняў. Адзіным горадам, дзе істотных змен ва ўзроўні попыту не адбылося, быў Салігорск — тут пасля рэзкага падзення пакупніцкай актыўнасці ў ІІ квартале мінулага года колькасць здзелак застаецца на стабільна нізкім узроўні.

Якія кватэры выбіралі?

Традыцыйна найбольшым попытам у жыхароў рэгіёнаў карысталіся двухпакаёвыя кватэры — у залежнасці ад горада на іх прыходзілася ад 40 % да 48 % усіх прададзеных кватэр. Асабліва высокая іх доля была ў Полацку (48 %), Лідзе (47 %) і Бабруйску (47 %).

Каля 30—38 % здзелак заключалі з аднапакаёвымі кватэрамі. Выключэннем сталі буйныя гарады Брэсцкай вобласці, Баранавічы і Пінск, дзе доля маленькіх кватэр у агульным попыце была прыкметна вышэйшая — 40 % і 46 % адпаведна.

Колькасць здзелак з трохпакаёвымі кватэрамі не перавышала 27 % ад агульнай колькасці здзелак у тым ці іншым горадзе (такой была іх максімальная доля ў Оршы і Маладзечне), а ў палове гарадоў і зусім была меншая за 20 %. Радзей за ўсё куплялі шматпакаёвыя кватэры ў Пінску (15 % ад усяго попыту) і Полацку (13 %).

У Гродне і Брэсце па 35 % усіх прададзеных у красавіку-чэрвені кватэр знаходзіліся ў сучасных дамах, пабудаваных пасля 2010 года. У астатніх буйных гарадах краіны асноўная маса кватэр (у сярэднім каля 40 %) размяшчалася ў дамах 1971—1990 гадоў пабудовы.

У Віцебску — даражэе, а ў Брэсце — таннее

У адрозненне ад сталіцы, дзе за квартал кошт квадратнага метра ў здзелках практычна не змянілася, дынаміка цэн у буйных гарадах краіны была куды больш прыкметная. Сярод абласных цэнтраў рост цэн быў зафіксаваны ў Магілёве і Віцебску — плюс 3,6 % у абодвух гарадах у параўнанні з сакавіком. У той жа час у Гомелі і Брэсце, наадварот, за тры месяцы кватэры сталі таннейшыя на 3,4 % і 1,5 % адпаведна. Адзіным выключэннем стаў Гродна, дзе сярэдняя цана «квадрата» практычна не змянілася.

Сярод буйных гарадоў найбольшае зніжэнне цэн на кватэры дэманстравалі Полацк (мінус 6,6 % да сакавіка), Маладзечна (мінус 5,1 %) і Барысаў (мінус 4,2 %). Найбольш прыкметна за квартал падаражэў квадратны метр у Салігорску (плюс 4,2 %), Пінску (плюс 3,6 %) і Оршы (плюс 2,1 %).

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».