Вы тут

Сітуацыя на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам: ДПК правёў брыфінг для замежных медыя


Сёння журналісты замежных СМІ маглі на ўласныя вочы пабачыць, што адбываецца на дзяржаўнай мяжы. Дзяржпамежкамітэт арганізаваў брыфінг для прадстаўнікоў Sky News, CNN, The New York Times, РБК. У цэнтры ўвагі была сітуацыя, якая складваецца на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам.


Фота: ДПК.

— Арганізацыя такога мерапрыемства для медыя такога ўзроўню дазваляе адкрыта выкласці пазіцыю Беларусі, што вельмі важна для разумення таго, што адбываецца, у тым ліку міжнароднай грамадскасцю, — адзначылі ў ведамстве.

У рамках брыфінгу журналістам былі прадэманстраваны відэаматэрыялы, якія сведчаць аб фактах неправамерных дзеянняў літоўскіх памежнікаў у дачыненні да замежнікаў, у тым ліку тыя, якія раней не апублікаваліся Дзяржпамежкамітэтам.

Акрамя таго, прадстаўнікам замежных медыя была дадзена магчымасць асабіста пагутарыць з грамадзянінам Ірака, якога раней даставілі ў Воранаўскую ЦРБ для аказання медыцынскай дапамогі пасля ўжывання фізічнага гвалту і прымушэння літоўскім бокам парушэння мяжы Беларусі.

Як расказалі падрабязнасці ў ДПК, пасля размовы са шпіталізаваным бежанцам журналісты звярнуліся з просьбай пабываць непасрэдна на мяжы.

— Дзяржпамежкамітэам было прынята станоўчае рашэнне. Бліжэйшым апынуўся участак адказнасці Лідскага пагранічнага атрада, — патлумачылі ў ведамстве. — Ужо на месцы журналісты змаглі ўбачыць першыя метры беларускай мяжы, паглядзець на тэхнічныя сродкі аховы, пагутарыць з начальнікам заставы і задаць пытанні, якія іх цікавяць.

Адзначым, што прадстаўнікі Дзяржпамежкамітэта прадставілі ўсе неабходныя факты па розных напрамках дзейнасці і пастараліся даць адказы на вострыя пытанні журналістаў.

Якой будзе рыторыка і змест матэрыялаў замежных медыя пакажа час.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.