Вы тут

Гальшанскі замак запрашае на «Вечары у Соф’і Гальшанскай»


У бліжэйшую суботу, 14 жніўня, каля сцен Гальшанскага замка ў аднайменным аграгарадку Ашмянскага раёна ўпершыню выступіць ансамбль яўрэйскай музыкі «Шалом» з Ліды, а таксама адбудзецца шоу-балет «Феерия» з Мінску. Вечар пачнецца у 19.00. 


Над арганізацыяй свята працуюць работнікі Ашмянскага раённага цэнтра культуры. Прыемны падарунак для гальшанцаў і гасцей аграгарадка падрыхтавалі ўдзельнікі Ашмянскага народнага тэатра — спектакль «Черная панна Несвижа». Гледачы змогуць сустрэцца з Паўлам Сапегам і Соф’яй Гальшанскай, легендарнымі Белай дамай і Чорным манахам — гэта своеасаблівы аповед пра гісторыю Гальшанскага краю ў легендах і паданнях.

Таксама ў праграме — сярэднявечныя гульні і танцы. Разам з дамамі ў сукенках гістарычнай эпохі госці навучацца простым сярэднявечным танцам. Для юных аматараў гісторыі і містыкі работнікі гісторыка-краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча падрыхтавалі займальную квэст-гульню.

Патрапіцьі можна будзе на экскурсію па Паўночнай вежы «Таямніцы Гальшанскага замка». З цікавасцю можна будзе паблукаць па лесвіцах, якія апярэзваюць вежу, з задавальненнем зайсці ў музейныя пакоі, паглядзець на экспанаты і зрабіць здымкі на памяць. Даступна для ўваходу падвальныя памяшканні і ўсе тры паверхі вежы, на кожным з якіх займальныя і таямнічыя апавяданні экскурсаводаў.

Прайдуць у рамках вечара майстар-класы і выстава-продаж рамеснікаў, кіданне дроцікаў, дзіды і стрэл. Увесь час каля замка будзе працаваць фудкорт, кропкі з салодкай ватай і папкорнам.

Не абойдзецца і без вогненнага шоу, якое завершыць вечар у Соф’і Гальшанскай.

Аліса СКІБА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.