Вы тут

У Шчучынскім раёне пройдзе фестываль кветак «Жалудок здзяйсняе мары»


Мерапрыемства пройдзе ў бліжэйшую суботу, 14 жніўня, у пасёлку Жалудок Шчучынскага раёна. Пачатак запланаваны на 14.00. 


Свята пачнецца з «Параду кветак», які начнецца са скверу на плошчы Свабоды, пройдзе па вуліцы 17 верасня ў суправаджэнні каралевы кветак Флоры. Для гасцей яркага летняга свята арганізатары падрыхтавалі праграму, напоўненую мноствам кветкавых кампазіцый, конкурсаў, выстаў і забаў на любы густ.

Пасля шэсця адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята. Тут жа пройдзе шоу, у якім гарманічна зліюцца жывая музыка, мода і фларыстычнае майстэрства.

— На наша штогадовае свята з’язджаюцца людзі з розных куткоў Беларусі. Праграма фестывалю сёлета абяцае быць не менш насычанай, чым звычайна. Пройдуць конкурсы на лепшыя разнапланавыя кампазіцыі, касцюмы, капелюшы і фотазоны. Парадуе гасцей і канцэртная праграма бардаўскай песні «Як выдатна, што ўсе мы тут сёння сабраліся». Будуць таксама падведзены вынікі трох раённых конкурсаў на лепшыя кветнікі, — распавяла вядучы метадыст аддзела агранізацыйна-метадычнай работы Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Анастасія ТАРАС.

Усё свята будзе весці Ружа і каралева кветак Флора. Дапоўняць чароўную атмасферу гісторыка-рамантычныя прагулкі па славутасцях пасёлка, майстар-класы народных рамёстваў, выстава-продаж вырабаў народных умельцаў. Дадаткова можна будзе пагутарыць са спецыялістамі пра вырошчванне кветак і ландшафтны дызайн.

Завершыцца Кветкавая падзея канцэртнай праграмай творчых калектываў Шчучынскага раёна і святочнай дыскатэкай, якая працягнецца да 22.00.

Да слова, сёлета традыцыйная летняя падзея прымеркаваная да Года народнага адзінства і прысвечана папулярызацыі экалагічнай культуры. Акрамя таго, у рамках фестывалю кветак пройдзе прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Шчучынскага раёна. Для дзяцей арганізуюць атракцыёны, гульнявыя пляцоўкі, спартыўныя спаборніцтвы.

Аліса СКІБА

Фота: oblsport.grodno.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?