Вы тут

Маладзёжная палітыка — у прыярытэце дзяржавы


Першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі стаў Аляксандр ЛУК'ЯНАЎ. Яго абралі на пленуме ЦК, які прайшоў учора ў Мінску пасля чарговага з'езда БРСМ. Мерапрыемства прайшло пад слоганам «Адзінства моладзі — сіла Беларусі!»


Раней Аляксандр Лук'янаў займаў пасаду начальніка аддзела даследаванняў у галіне ліквідацыі надзвычайных сітуацый Навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый МНС.

З'езд БРСМ прайшоў у фармаце адкрытага дыялогу і аб'яднаў 500 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, прадстаўнікоў розных катэгорый актыўнай моладзі: навучэнцаў, студэнтаў, сельскай моладзі, тых, хто праходзіць службу ў сілавых структурах. Падчас з'езда былі абмеркаваны вынікі работы маладзёжнай арганізацыі за мінулыя тры гады, прынята Стратэгія развіцця БРСМ да 2025 года, таксама адбылося абранне новага саскладу Цэнтральнага камітэта і Цэнтральнай кантрольнай камісіі БРСМ. Асноўныя мерапрыемствы з'езда завяршылі пленумы ЦК і ЦКК з выбарамі іх кіраўнікоў.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар СЕРГЕЕНКА, выступаючы на з'ездзе, адзначыў, што маладзёжная палітыка — адзін з прыярытэтаў у рабоце дзяржаўных інстытутаў Беларусі.

— У краіне робіцца ўсё, каб кожны мог рэалізаваць сябе ў жыцці, прафесіі, грамадскай рабоце, сям'і — як грамадзянін і як патрыёт. У падтрымку таленавітай моладзі, шматдзетных сем'яў, стварэнне сістэмы працаўладкавання маладых спецыялістаў укладваюцца вялікія рэсурсы, так будзе і ў далейшым. Кіраўнік дзяржавы аддае самую пільную ўвагу развіццю маладзёжных ініцыятыў і праектаў. Распрацаваны і рэалізоўваюцца прававыя акты, накіраваныя на падтрымку студэнцкага студатрадаўскага руху, сельскай моладзі, таленавітых і адораных хлопцаў і дзяўчат, стварэнне рэзерву кадраў для рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады і кіравання, развіцця многіх іншых ініцыятыў і кірункаў. Сёлета па даручэнні Прэзідэнта дзяржорганамі сумесна з БРСМ распрацавана Стратэгія развіцця БРСМ да 2025 года, якая ў тым ліку абмяркоўвалася дэлегатамі з'езду. Гэта сведчыць пра тое, што БРСМ займае годнае месца і з'яўляецца галоўным памочнікам дзяржавы ў распрацоўцы і рэалізацыі маладзёжнай палітыкі.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.