Вы тут

У вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна 14 жніўня пройдзе экалагічны фестываль «Спораўскія сенакосы»


У спаборніцтве па кашэнні балота возьмуць удзел 22 каманды касцоў. Гэтым разам жанчыны нароўні з мужчынамі павінны будуць хутка і чыста пракасіць паласу шырынёй у тры метры і даўжынёй у 100 метраў. Пры гэтым скасіць трэба не вышэй за 77 міліметраў, суддзі будуць скрупулёзна правяраць пакос. Потым, па выніках каманднага першынства, найлепшыя касцы паспаборнічаюць на 100-метровай дыстанцыі з шырынёй пакосу 1,5 метра.


Гледачы таксама чакаюць ужо традыцыйны футбол на балоце. Сёлета спаборніцтва пройдзе ў сёмы раз. Заяўкі на ўдзел падалі 10 камандаў. А ў гэтым годзе адбудзецца яшчэ і турнір па гульні ў гарадкі. Для дзяцей будзе разгорнута дзіцячая пляцоўка. Як заўсёды, будзе даступны выязны продаж. Касцюмы для выступленняў рыхтуюць творчыя калектывы. Арганізатары анансавалі ўдзел у культурнай праграме казацкага ансамбля «Бацька Атаман». Наведвальнікам прапануюць шмат цікавостак і забаўлянак.

Ну а галоўныя героі фэсту — касцы — менцяць косы ў чаканні падзеі года. Як сказаў аўтару гэтых радкоў на адным з першых фестываляў вельмі сталы мясцовы жыхар: «Калі косіш і душа радуецца — тады гэта сапраўдная касьба». Тыя словы не забываюцца і могуць стаць найлепшым наказам удзельнікам спаборніцтваў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Касіць, каб душа радавалася

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».