Вы тут

Вераніка Коласава


Якія цікавосткі падрыхтаваныя для чытачоў у лютаўскім нумары часопіса «Родная прырода»?


На мяжы між зімой і вясною

Люты заўсёды розны. Гэта снег з марозам і першыя буйныя адлігі, гэта яркае, але пакуль халоднае сонца, гэта працяг змрочнага зімовага сну і першыя птушкі, што нясуць вясну і свет. Розныя тэмы напаўняюць і лютаўскі нумар часопіса «Родная прырода».

У кожнай хатняй гаспадарцы шмат арганічных адходаў, напрыклад, рэшткі прадуктаў харчавання ці апалае лісце з саду. Усё гэта можа прынесці шкоду прыродзе, калі правільна не сабраць і не перапрацаваць арганіку. Як гэта зрабіць? Высвятлялі ў матэрыяле «Ежа для палігона шкодная».

Штогод у лютым Мінпрыроды падводзіць вынікі сваёй працы за мінулы год. Якія праблемы і дасягненні суправаджалі працу эколагаў у 2021-м? Адказы шукайце ў матэрыяле «Зялёныя» дасягненні неабходна прымнажаць».

Снег на палях паступова растае, змяншаецца і корка лёду на рэках і азёрах Беларусі. Гэта значыць, што ў хуткім часе ў краіне можа пачацца паводка. Але на кожнай рацэ гэты працэс ідзе па-свойму. У матэрыяле «Куды бягуць вясновыя воды? » гідролагі Белгідрамета расказалі пра фактары, ад якіх залежыць інтэнсіўнасць фарміравання вясновай паводкі, а таксама раскрылі асаблівасці вялікай вады на найбуйнейшых рэках краіны.

Мікалай Паўлянкоў з Магілёва заняў трэцяе месца на рэспубліканскім конкурсе на лепшага грамадскага эколага. Займацца гэтай высакароднай дзейнасцю – ахоўваць прыроду – яго прымусілі праблемы ў родным горадзе. Грамадскі эколаг упэўнены: кожны жыхар можа дапамагчы свайму дому, краіне, ды і планеце ў цэлым стаць больш чыстымі і прыгожымі. «Кожны мужчына павінен… так, так, пасадзіць дрэва!»упэўнены ён.

Сацыяльна-экалагічны праект «Інклюзіўны фермер», што стартаваў у Беларусі ў 2020 годзе, дапамагае людзям з інваліднасцю весці экалагічную сельскую гаспадарку з выкарыстаннем вертыкальных фермаў на гідра- і аквапоніцы. За гэты час у краіне прайшлі шматлікія сустрэчы і навучальныя семінары, пачалося стварэнне інклюзіўнай фермы і вучэбнага класа бізнес-школы. Як можна далучыцца да праекта ці атрымаць інфармацыйную падтрымку ў гэтым кірунку, чытайце ў матэрыяле «Інклюзіўны фермер» як паскаральнік Мэтаў устойлівага развіцця».

«Ці захаваем мы ўнікальныя валуны?» – задае пытанне аўтар аднайменнага матэрыялу прафесар геалогіі Альберт Багдасараў. Ляднік пакінуў на нашай тэрыторыі шмат цікавых артэфактаў. Многія з іх сёння абвешчаны геалагічнымі помнікамі прыроды. Але ў Брэсцкай вобласці валуноў з такім статусам няма, хоць яны таксама маюць вялікую каштоўнасць для нашай краіны. Шмат падобных гігантаў і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Як можна захаваць гэтых унікальных сведкаў гісторыі?

Матылькі – не толькі прыгожыя стварэнні прыроды, але і музы для вынаходнікаў. Менавіта дзякуючы даследаванням будовы іх цела, асабліва яркіх крылаў, многія вучоныя распрацавалі шмат карысных прыладаў. «Як матылькі дапамагаюць развіваць тэхналогіі», чытайце ў лютаўскім нумары часопіса «Родная прырода».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.