Вы тут

Салодкая і смачная ягада — сезон буякоў у разгары! Фотарэпартаж


У вёсцы Дашкі, што ў Мінскай вобласці, працуе калектыўная фермерская гаспадарка «СідСад». Плошча плантацый складае 61 гектар, дзе вырошчваюць бружмель, журавіны, гародніну і духмяныя травы. Асноўны прадукт гаспадаркі — гэта буякі. За сезон збіраюць да дзесяці тон блакітнай ягады. Падчас збору ўраджаю гаспадарка дае працу мясцовым жыхарам вёскі Дашкі. Гэтая гаспадарка добры прыклад дзейнасці прыватнага бізнесу ў Беларусі. Прадукцыя рэалізуецца ў айчынных гандлёвых сетках. У планах фермераў арганізаваць самастойны збор ягад для гасцей гаспадаркі па прынцыпе: прыехаў — сам назбіраў і заплаціў на выхадзе за сабраную ягаду. А яшчэ рупліўцы-фермеры плануюць наладзіць перапрацоўку ягады.


Раман КЛЮЧЫН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».