Вы тут

Уладзімір Гаўрыловіч: Дармавога нічога не было і не будзе


— Слухаў і глядзеў трансляцыю «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», а згадваліся гарачыя падзеі жніўня 2020-га. Але не тыя, што адбываліся ў Мінску (мы яшчэ не да канца зразумелі, а што ж там адбывалася і чаму?). Згадвалася палеская глыбінка. Вёска. На полі — вялікі ўраджай, і яго трэба, нягледзячы на пандэмію, сабраць. Каб той жа Мінск пасля неразумнага сноўдання асобных «пакрыўджаных» па вуліцах, ці Гомель, дзе таксама былі на прыступках цырка ці ўнівермага групкі «бедных» студэнтаў, не засталіся без малака, хлеба і бульбы.


І я не бачыў ніводнага не занятага справай палешука. Усе ў тыя дні працавалі, не складаючы рук. Хто на грамадскім палетку, а хто на ўласнай сядзібе. Дзеля таго, каб накарміць сваю сям'ю і сваю краіну. Ім, сапраўдным стваральнікам народнага дабрабыту, было не да вылезлых «рэвалюцыянераў», не да тых, хто распальваў інфармацыйную вайну. Менавіта ж яны, хлебаробы, што жывуць з мазаля, падтрымалі законныя дзеянні ўлады, праваахоўных органаў па навядзенні парадку ў нашай міралюбівай і такой шматпакутнай, шматнацыянальнай краіне. Вось тады я не раз чуў ад сваіх землякоў-палешукоў: «Не падабаецца — ніхто цябе тут не трымае, едзь у еўрапейскія далі за абяцанымі смакоткамі, а нам, беларусам, не перашкаджай жыць і працаваць!»

Я падзяляю пункт гледжання Аляксандра Лукашэнкі: каб нешта мець, трэба старанна працаваць. Дармавога нічога не было і не будзе. Берагчы сваю краіну, яе незалежнасць ад знешніх нападкаў і ад унутраных адшчапенцаў. Умацоўваць сваю эканоміку. Цесна супрацоўнічаць з Расіяй, Кітаем, з тымі краінамі, якія нас падтрымліваюць словам і справай, імкнуцца адраджаць славянскае братэрства, наколькі рэальнасць дае нам такія магчымасці. Мы — дружалюбная краіна.

Але ўсё гэта будзе непатрэбнае, калі мы не зможам дастойна выхоўваць сваіх дзяцей. Як патрыётаў сваёй зямлі. Найпершую ўвагу — ім, нашай будучыні. Не магу не пагадзіцца з Прэзідэнтам: «Па-мойму, пакаленне сучаснай моладзі многага не бачыць і не разумее. Ім патрэбна даносіць, растлумачваць, каб раслі з разуменнем, на якой зямлі жывуць, якія каштоўнасці ім імкнуцца прывіць у інтэрнэце».

Не вырашым праблемы ў адукацыйнай прасторы — не адолеем ніводнай грамадскай праблемы. На мой погляд, выхаваўчы аспект з шырокім прыцягненнем найперш сям'і павінен быць пастаўлены вышэй, чым толькі «аказанне адукацыйных паслуг», што мы маем сёння. І — балючая праблема падручнікаў. Нам трэба адказаць на пытанне: чаму мы іх, адпаведных запатрабаванням часу, дагэтуль не маем? Ці, можа, іх распрацоўкай займаюцца не тыя людзі? Сапраўды своечасова пастаўлена пытанне: чаму ў асобу ўкладваюцца дзяржаўныя сродкі, а яна, гэтая асоба, адплачвае здрадай?

На мой погляд, шматгадзінная размова кіраўніка дзяржавы з работнікамі мас-медыя зусім не нагадвала звычайную прэс-канферэнцыю: гэта і па сваім фармаце, і па сутнасці была вялікая размова законна абранага лідара з усім беларускім народам, бо ў ёй, як у люстэрку, адбівалася тое, што ў нашай, абложанай «санкцыйнымі падарункамі» краіне адбываецца насамрэч, ад чаго нам трэба тэрмінова пазбаўляцца і што набываць. У чарговы раз кіраўнік беларускай дзяржавы паказаў, наколькі балючыя для яго асабіста тэмы, якія хвалююць кожнага беларуса, кожнага грамадзяніна краіны. З гэтай размовы кожны з нас павінен вынесці: усё мы вырашым мірным шляхам, мы здольныя плённа развівацца як нацыя, рэалізоўваць сябе і свае ідэі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».