Вы тут

Дзяржзаказ па збожжы ў Беларусі выкананы амаль на 80 працэнтаў


Дзяржзаказ па збожжы ў Беларусі выкананы на 77,3 працэнта, пастаўлена 642,7 тыс. т. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Pixabay.com

Паводле даных на 16 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,82 млн га, што складае 87,4 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Магілёўская вобласць, там убрана 98,9 працэнта плошчаў ад плана (296,9 тыс. га). У Брэсцкай вобласці ўбрана 95,4 працэнта плошчаў (320,4 тыс. га), Гомельскай — 90,2 працэнта (308,6 тыс. га), Мінскай — 84,3 працэнта (399,3 тыс. га), Віцебскай — 81,5 працэнта (260,5 тыс. га), Гродзенскай — 75,1 працэнта (234,6 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 5 млн 680 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,2 ц/га.

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 773 тыс. га (95,2 працэнта ад плана). Нарыхтавана 843,3 тыс. т сена (75,5 працэнта ад плана), 11,935 млн т сенажу (88,4 працэнта) і 367,2 тыс. т сіласу (1,9 працэнта). Усяго нарыхтавана 3,859 млн т адзінак травяных кармоў.

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.