Вы тут

Фронт адыходзіць, фронт надыходзіць


17 жніўня ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая няўстойлівая паветраная маса. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы.


Pixabay.com

Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, пры навальніцах месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу плюс 14–20, днём ад 20 па захадзе да 34 градусаў ва ўсходніх раёнах краіны, па Магілёўскай і Гомельскай абласцях месцамі паветра прагрэецца да плюс 35. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, днём расці. Воблачна з праясненнямі.

18 жніўня надвор’е будзе вызначаць атмасферны фронт, што павольна адыходзіць на тэрыторыю Расіі, услед за якім пачне паступаць умерана цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра ўначы плюс 9–16, днём 18–24 вышэй за нуль.

19 жніўня Беларусь застанецца ва ўмерана цёплай паветранай масе, у дзённыя гадзіны па паўночным захадзе адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту, які ссоўваецца з Балтыкі. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўночным захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра ўначы 8–14 цяпла, днём ад 18 па паўночным захадзе да 26 па паўднёвым усходзе краіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Фронт адыходзіць, фронт надыходзіць, або Ад кароткачасовых дажджоў да навальніц

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.