Вы тут

Сезон збору кавуноў пачаўся ў Гродзенскім раёне


Да ўборкі ўраджаю кавуноў прыступіла Гродзенская агароднінная фабрыка, паведамляе БелТА са спасылкай на прадпрыемства.


Кавуны тут вырошчваюць трэці сезон. У гэтым годзе пад культуру адвялі 1 га.

Галоўны аграном фабрыкі Мікалай Грэбень адзначае, што ў Беларусі ёсць умовы для вырошчвання кавуноў. «Кавуны экалагічна чыстыя. Вырошчваем іх па сучасных тэхналогіях, без выкарыстання хімікатаў. Сярэдняя вага — 5-6 кг. Такія часцей за ўсё і запатрабаваныя ў пакупніка», — распавёў Мікалай Грэбень.

Сезон збору культуры толькі стартаваў. Асноўны час паспявання і ўборкі прыйдзе на канец жніўня. Усяго на фабрыцы плануюць нарыхтаваць каля 20 т кавуноў. Рэалізоўваць іх будуць у гандлёвых кропках прадпрыемства.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.