Вы тут

Экалагічная карта для Саюзнай дзяржавы


Па ініцыятыве Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — члены Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні стварэння экалагічнай карты водных крыніц Беларусі, з вывучэннем біясферы азёраў Байкал і Нарач, экалагічнага стану розных тэрыторый Беларусі і Расіі.


Сустрэча была арганізавана Камісіяй па пытаннях экалогіі і прыродакарыстання Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэпутаты, прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў.

Распрацоўшчыкі прадставілі варыянт экалагічнай карты горада Кіраўска Магілёўскай вобласці. На ёй можна ўбачыць раёны зялёных насаджэнняў, месца знаходжання інвазійных відаў раслін, велаінфраструктуру, пункты збору адходаў. Да таго ж там паказваюцца звесткі аб ступені забруджвання паветра і іншая важная інфармацыя.

Першы намеснік старшыні Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі Аляксандр БУРДА расказаў, што пілотны праект у хуткім часе будзе пашыраны:

— У другім паўгоддзі бягучага года плануецца распрацаваць адзіную экалагічную карту двух рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы. Імі будуць займацца члены Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і профільным навукова-даследчым інстытутам. У планах — правесці дэталёвае вывучэнне экалагічных пытанняў у Саюзнай дзяржаве і на аснове атрыманых даных стварыць лічбавую інтэрактыўную карту. Праект будзе прадстаўлены ў выглядзе мабільнай праграмы. Дзякуючы такому падыходу карысную, цікавую інфармацыю можна будзе атрымаць у любы момант.

Намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Людміла МАКАРЫНА-КІБАК адзначыла, што гэты праект будзе мець вялікае прыкладное значэнне, бо экалогія — вельмі важная сфера.

— Усе тыя распрацоўкі, якімі займаецца моладзь, мы заўсёды падтрымліваем, — удакладніла парламентарый. — Асабліва калі гэта датычыцца экалогіі нашых дзяржаў. Тым больш калі мы гаворым пра водныя рэсурсы, іх ахову, аб крыніцах. Сумесныя праекты маюць вялікае значэнне для моладзі дзвюх краін. Расія і Беларусь умацоўваюць двухбаковыя сувязі па самым шырокім спектры пытанняў. Такое супрацоўніцтва варта пашыраць. Тэматычная карта, якую прадставяць маладзёжныя парламентарыі, дапаможа фарміраванню экалагічнай культуры, развіццю турызму ў Саюзнай дзяржаве.

Па словах першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Баляслава ПІРШТУКА, у Беларусі апошнім часам стаў вельмі папулярны экатурызм. «Такі від адпачынку трэба развіваць больш актыўна, важна абуджаць цікавасць да падарожжаў па Беларусі і
Расіі», — дадаў ён.

— Экалагічныя карты гарадоў апошнім часам становяцца найбольш актуальныя і запатрабаваныя, — расказала начальнік галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна КАНАНЧУК. — Перш за ўсё гэта даступнасць экалагічнай інфармацыі любога кірунку. Ужо сёння ў нашай краіне ёсць паспяховыя праекты. Напрыклад, экалагічная анлайн-карта па Оршы і Аршанскім раёне, дзе змешчана інфармацыя па ўсіх кампанентах воднага асяроддзя: атмасфернае паветра, забруджванне зямель, палігоны для збору камунальных адходаў, жывёльны і раслінны свет і іншае. У сувязі са змяненнем клімату змяняюцца і водныя аб'екты, таму своечасовае правядзенне навуковых даследаванняў сумесна з маладымі навукоўцамі, вывучэнне водных аб'ектаў на сёння вельмі важныя. Да таго ж трэба ўдзяляць вялікую ўвагу воднаму турызму, каб прыцягваць яшчэ больш турыстаў на ўнікальныя водныя аб'екты Беларусі.

Больш падрабязна праект «Экалагічная карта Саюзнай дзяржавы» будзе разгледжаны восенню на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

«Меню» для вандроўніка

«Меню» для вандроўніка

У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.

Сям'я і дэмаграфія

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.