Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Закуска з кабачка

Спатрэбіцца: кабачкі маладыя — 2-3 шт., кроп, пятрушка і часнок — на смак, лімонны сок — 3-4 ст. л., соль —
на смак.

Кабачкі рэжам на дзве часткі, потым на пласціны. Тонка рэзаць не трэба, хай будуць каля 0,7 см таўшчынёй. Абсмажваем з двух бакоў.

Здрабняем зяленіва, часнок і змешваем з лімонным сокам і соллю.

У ёмістасць укладваем абсмажаныя лустачкі кабачкоў, перакладваем кожны пласт зяленівам з сокам лімона. Накрываем ёмістасць і адпраўляем у халадзільнік на гадзіну.

Закуска атрымліваецца свежая, духмяная. Калі не любіце шмат алею ў кабачках, то можна іх запячы ў духоўцы, проста спырснуўшы кожную лустачку нерафінаваным алеем — ён надае марынаванай гародніне выдатны смак.

Такім жа чынам можна прыгатаваць і баклажаны ці салодкі перац.


Салат «Хвілінка»

Спатрэбіцца: памідор сярэдніх памераў — 1 штука, белыя сухарыкі — 100 г, плаўлены сырок — 1 штука, любое зяленіва па вашым выбары — некалькі галінак, часнок — зубок, маянэз.

Памідор нарэзаць невялікімі кавалачкамі. Сырок надзерці на буйной тарцы. Зяленіва нарэзаць дробна. Здрабніць часнок. Усё злучыць разам, дадаць сухары і перамяшаць. Заправіць маянэзам. Упрыгожыць па жаданні.


Супершакаладны бісквіт

Спатрэбіцца: мука — 1 шклянка, цукар — 1 шклянка, какава — 0,5 шклянкі, малако — 1 шклянка, яйкі — 2 шт., алей — 50 мл, разрыхляльнік — 1 пакуначак (10 г), ванілін.

  1. Змяшаць муку, цукар, разрыхляльнік, ванілін, какаву, уліць малако, дадаць алей.
  2. Яйкі ўзбіць міксерам (5 хвілін) і дадаць у цеста. Добра ўзбіць.
  3. Выпякаць пры 180 Со 30-45 хвілін. Пакрыць глазурай або шакаладам.

Хітрасці шэф-кухараў

  • Каб надаць лёгкі часночны водар усёй страве, натрыце зубком часнаку талерку, а тады ўжо выкладвайце на яе салату або гарнір.
  • Саліце пячонку толькі ў канцы прыгатавання, інакш яна стане цвёрдая.
  • Каб верх пірага не прыгараў, прыкрыйце яго змочанай паперай.
  • Рыс атрымаецца белы, калі пры гатаванні дадаць у яго трохі воцату.
  • Для нарэзкі яйка, зваранага ўкрутую, намачыце лязо нажа халоднай вадой. Так жаўток не будзе крышыцца.
  • Калі кінуць у булён кавалачак лёду і давесці вадкасць да кіпення, яна будзе празрыстая.
  • Пры варцы фасоля не пацямнее, калі рабіць гэта ў адкрытым посудзе.
  • Фарш будзе смачнейшы, калі дадаць у яго трохі сырой цыбулі, трохі падсмажанай цыбулі ды дробна надзёртай сырой бульбы.
  • Ялавічына не будзе цвёрдай, калі перад прыгатаваннем прамарынаваць яе ў маянэзе на працягу 30 хвілін.
  • Баклажан не будзе непрыемна гарчыць, калі перад прыгатаваннем нарэзаць яго на невялікія кавалачкі, пасаліць і даць крыху пастаяць. Не забудзьцеся пасля гэтага прамыць баклажаны ў халоднай вадзе.

Сода сэканоміць кучу грошай!

Сродак, які каштуе капейкі, але пры гэтым ім можна мыць галаву (лепш, чым дарагімі шампунямі), посуд, дадаваць у ежу, мыць рэчы і лячыць цэлы шэраг хвароб.

Мяккія бабы

Каб фасоля, гарох, сачавіца і любыя іншыя бабовыя сталі мяккія і разварыстыя, пастаўце іх папярэдне замочваць у вадзе з каліўцам харчовай соды.

Сродак для пасудамыечнай машыны

У пасудамыечнай машыне часта «заводзіцца» непрыемны пах. Пазбавіцца ад яго проста — проста ў кантэйнер машыны засыпце кубак соды і запусціце яе ў звычайным цыкле. Калі з першага разу пах прыбраць не атрымалася, кладзіце па чайнай лыжцы кожны раз, калі мыеце посуд.

Дно, якое прыгарэла

Адскрабаць прыгарэлую ежу з дна рондаля або патэльні неверагодна цяжка. Паспрабуйце адскрэбці столькі рэшткаў, колькі зможаце, а потым насыпце 0,5 шклянкі соды, заліце вадой і пракіпяціце. Пры неабходнасці паўтарыце працэдуру двойчы.

Салодкія памідоры

Калі пасыпаць зямлю вакол памідорных кустоў содай — яны вырастуць нашмат саладзейшыя.

Чыстая мікрахвалеўка

Пастаўце ў мікрахвалеўку шклянку вады з 1 сталовай лыжкай соды і ўключыце на максімальны рэжым на 3-5 хвілін. Пасля гэтага любы бруд са сценак можна будзе проста змыць мяккай анучкай.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».