Вы тут

Стандарт жыцця грамадства Беларусі — двух-трохдзетная сям'я


Каля 80 % насельніцтва Беларусі жыве ў сем'ях, а 98 % жыхароў лічаць яе найважнейшай часткай жыцця. Гэта заканамерна, бо шчаслівая сям'я — адзін з прыярытэтаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і аснова развіцця нацыі, упэўненая Марына АРЦЁМЕНКА, начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Фота: БелТА

У краіне 1 млн 143 тысячы сямей з непаўналетнімі дзецьмі, дзе выхоўваецца 1 млн 767 тысяч дзяцей. У 57 % сямей — адно дзіця, у 33,5 % — двое, 9,2 % — шматдзетныя. А змены ў структуры сямей пазітыўныя. За апошняе дзесяцігоддзе на 43 тысячы вырасла колькасць сямей з двума малымі. Цяпер кожная трэцяя сям'я ў краіне — двухдзетная. На столькі ж вырасла і лічба шматдзетных сямей, дзе цяпер жыве пятая частка непаўналетніх беларусаў. Можна лічыць, што двух-трохдзетная сям'я стала сацыяльнай нормай, стандартам жыцця грамадства Беларусі, мяркуе спецыяліст:

— Выбудаваная ў краіне сістэма сацыяльнай падтрымкі — па сутнасці, візітная картка Беларусі. Падтрымка гэтая вельмі разнапланавая. Яна датычыцца сферы жыллёвага будаўніцтва, развіцця паслуг па доглядзе дзяцей, сацыяльнага абслугоўвання, гарантыі льгот у сферы адукацыі, аховы здароўя, пенсійнага, працоўнага і падатковага заканадаўства.

Стабільная і роўная падтрымка сем'яў у перыяд нараджэння і выхавання дзяцей да трох гадоў. Дапамога выдаецца на кожнага чацвёртага малога (амаль 450 тысяч дзяцей). Штогод апошнія пяць гадоў расходы на дзяржаўныя дапамогі ў Беларусі складаюць 1,8 % ад ВУП. На наступную пяцігодку мяркуецца накіраваць на гэта каля 16 млрд рублёў. 1 жніўня лічбы дапамог, дарэчы, ізноў падраслі: на першае дзіця да трох гадоў цяпер прадугледжваецца амаль 500 рублёў, на другое і наступнае — 567, нагадала Марына Арцёменка.

Важная і адрасная сацыяльная дапамога для сямей, якія аказаліся ў складаных жыццёвых сітуацыях. Яе асноўная форма — штомесячныя сацыяльныя дапамогі (95 рублёў на аднаго атрымальніка), аднаразовая сацыяльная дапамога (152 рублі) і бясплатнае харчаванне дзяцей першых двух гадоў жыцця (сярэдні кошт набору харчавання — 122 рублі).

— Летась узмацнілася адрасная дапамога шмтадзетным, — удакладніла прадстаўніца міністэрства. — Яны цяпер могуць атрымліваць штомесячную сацыяльную дапамогу не шэсць месяцаў, а ўвесь год. Акрамя таго, ім павысілі крытэрый патрэбнасці да 115 % бюджэту пражытковага мінімуму.

Праграмы сацыяльнага абслугоўвання — яшчэ адзін напрамак сацпадтрымкі. Сёння дзейнічаюць 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе на ўліку больш за 257 тысяч сямей.

— У цэнтрах ёсць даволі запатрабаваныя паслугі, у прыватнасці, нянькі. Сёлета такой паслугай скарысталася ўжо амаль 2000 сямей. Права атрымаць няньку з гэтага года маюць усе сем'і, дзе выхоўваюцца інваліды да 18 гадоў, пры ўмове, што такое дзіця даглядае адзін з бацькоў і малы навучаецца дома. Для сямей, дзе выхоўваюцца дзеткі з асаблівасцямі, аказваецца паслуга сацыяльнай перадышкі (да 56 каляндарных дзён), якая таксама актыўна развіваецца. Пры гэтым права на ўсе сацыяльныя выплаты і дапамогі за сям'ёй захоўваюцца. Для сямей, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў падтрымцы, прадугледжаны сацыяльны патранат. Сёлета гэтым скарысталіся 1586 сямей.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.