Вы тут

Пабачыла свет кніга-дзённік Уладзіміра Ліпскага «Усякі дзень апошні»


У мінскім выдавецтве «Ковчег» пабачыла свет кніга-дзённік лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сцяпанавіча ЛІПСКАГА «Усякі дзень апошні». Разам сабраныя дзённікавыя запісы ад 6 мая 2019 да 6 мая 2020 гг. Нагадаем, што ў маі 2020 года пісьменніку споўнілася 80 гадоў. Да нядаўняга часу ён з’яўляўся галоўным рэдактарам папулярнага часопіса для дзяцей «Вясёлка». І выконваў гэтыя адказныя абавязкі арганізатара пісьменніцкага дыялогу з юнымі чытачамі і іх бацькамі болей як чатыры дзесяцігоддзі.


Пра што гавораць запісы аднаго са старэйшых пісьменнікаў нашай краіны, чыя творчасць неаднойчы была адзначана дзяржавай, чыя творчасць шануецца беларускім народам? Уладзімір Ліпскі піша пра сябе асабіста і сваю сям’ю, вельмі шчымлівымі падаюцца яго радкі, прысвечаныя бацькам. Іх нельга не прачытаць. Ужо з тае прычыны, каб задумацца пра сваіх блізкіх, успомніць пра тых, хто адыйшоў ад нас у вечнасць. Шмат піша пра сустрэчы з цікавымі, адметнымі асобамі ў беларускай культуры.

Многія старонкі дзённіка аднаго года — гэта і ўражанні ад прачытанага. Звяртаешся да гэтых слоў і неўпрыкмет думаеш пра тое, якая актыўная праца ідзе ў свядомасці літаратара, як настойліва ўгрызаецца ён у тое, што адкрыта папярэднікамі альбо сучаснікамі. Вылучае на старонках чужых кніг надзвычай цікавыя, актуальныя думкі, нягледзячы на тое, колькі мінула часу ад іх першага агучвання. Шмат піша пра калег — беларускіх паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў, цёпла, пашанотна ставіцца да іх здзяйсненняў. Як, напрыклад, да перакладаў шэдэўраў сусветнай паэзіі, здзейсненых лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Скарынкіным.

Часта разважае аўтар дзённіка пра чытанне, ролю кнігі ў выхаванні чалавека, асобы, пра тое, якая будучыня ў папяровых выданняў. «Ужо некаторыя вэндзяць такі запыт: колькі гадоў засталося жыць папяровай кнізе?

А я трымаю руку на ласкавай, пяшчотнай кнізе „Закаханы трэцякласнік“, і ўжо ад яе вокладкі ідуць промні вясны ў маю душу. Адтуль выстукваецца адказ: кніга будзе жыць вечна! Столькі, колькі наканавана жыць Чалавеку на Зямлі!

Кніга — гэта загадка нашай духоўнасці. Галоўны наш настаўнік, выхавальнік, асветнік. Як без іх?

У кожнай друкаванай кнігі — свая вопратка, непаўторны пах, адметная аўра. Яе, новенькую, можна, як дзіця, пагладзіць па галоўцы, адчуць дыханне. Усё гэта хараство губляецца на блакітным экране...» І далей: «Кніга на Зямлі, Слова мастацкае ў ёй, Дыханне чалавечай Душы — гэта Млечны шлях да спазнання свету, шлях у вечнасць. Гэты шлях нязменны!».

Мікола МІРШЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

У адказе за гістарычную памяць

У адказе за гістарычную памяць

«Мы толькі цяпер пачынаем усведамляць і падыходзіць да ацэнкі рэальных маштабаў гібелі нашых людзей ад рук фашыстаў і іх памагатых у гады вайны».

Грамадства

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Бібліятэк, што функцыянуюць не ў цэнтральных сядзібах, не ў аграгарадках, а ў значна меншых населеных пунктах, ужо амаль не засталося.

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.