Вы тут

На «Беларусь 3» пачнецца паказ фільма «Час выбраў нас» Міхаіла Пташука


На тэлеканале «Беларусь 3» з 23 жніўня пачнецца паказ шматсерыйнага фільма «Час выбраў нас» рэжысёра Міхаіла Пташука.


Партызанская сага выйшла на «Беларусьфільме» ў 1979 годзе, яе сюжэт заснаваны на гістарычных фактах, а прататыпамі з'яўляюцца рэальныя людзі. Кінагісторыя пераносіць нас у часы Вялікай Айчыннай вайны, калі зімой 1942 года, хаваючыся ад імкліва наступаючых нямецкіх войскаў у хляве, выпадкова сыходзяцца трое незнаёмых людзей: камсамольскі актывіст Іван Варанецкі, лейтэнант Аляксей Небыловіч і камандзіраваны з Масквы Пётр Маўчанаў. Мужчыны досыць хутка пачынаюць разумець, што «выйсці да сваіх» ім ужо не ўдасца, бо фронт вельмі хутка і далёка сышоў на ўсход. Таму яны становяцца членамі партызанскага атрада Лагутнікава. Тут герояў вучаць вядзенню разведкі і дыверсійнай рабоце. А паміж людзьмі, якія здаваліся такімі рознымі па сваіх характарах і жыццёвых біяграфіях, пачынае зараджацца баявое сяброўства...

Здымкі серыяла пачаліся ў 1976 годзе, але ўскладніліся трагічнымі падзеямі. Вясной 1978 года (ужо былі адзнятыя цалкамдзве першыя серыі і пачалі работу над трэцяй) у бытавым канфлікце загінуў Станіслаў Жданько, які быў выканаўцам ролі лейтэнанта Небыловіча. Тады давялося адмовіцца ад задуманай трыяды характараў і перапісваць нанава далейшы сюжэт фільма. А гледачам у трэцяй серыі паведамілі, што герой загінуў у чарговым баі.

Каб даведацца, якой жа атрымалася ўвасобленая на экране гісторыя пра адважных мужчын, не прапусціце першую серыю фільма ў панядзелак у 10.50 ці ў 15.20 на сацыякультурным тэлеканале.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Час выбірае герояў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?