Вы тут

На знакавых аб'ектах і маленькіх завулках. Добраўпарадкаванне Брэста


На адной з прэс-канферэнцый адразу пасля святкавання 1000-годдзя Брэста старшыня гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК прасіў праз сродкі масавай інфармацыі давесці да гараджан, што работа па добраўпарадкаванні, паляпшэнні, упрыгажэнні горада не спыніцца пасля юбілейных мерапрыемстваў, не звядзецца да ямачнага рамонту вуліц. Як бачым, мэр сваё слова трымае.


Вось і сёлета з пачаткам вясны пачалася актыўная работа па добраўпарадкаванні горада. Летам такіх будаўнічых аб'ектаў стала яшчэ больш. Толькі за апошнія два месяцы заасфальтаваныя некалькі важных гарадскіх дарог. Спецыялісты КУП «Брэсцкае ДЭП» па графіку завяршылі работу па вуліцы Кіжаватава. Цяпер дарога працягласцю крыху больш за 700 метраў у выдатным стане. На яе рамонт пайшло 880 тон асфальту.

Пасля названага аб'екта дарожнікі прыступілі да асфальтавання вуліцы Стафеева (участак ад Маскоўскай да гандлёвага цэнтра «Маяк»), а таксама Лакціёнава. Гэты ўчастак дарогі асаблівы, ён вядзе да прыёмнага аддзялення Цэнтральнай гарадской бальніцы. Адначасова вядзецца добраўпарадкаванне паркоўкі каля гарадской паліклінікі № 6, якая размешчана побач з бальніцай.

Тым часам спецыялісты ДЭУ-21 РУП «Брэстаўтадар» узяліся за работу па пракладцы асфальту на Варшаўскай шашы, асфальтуецца ўчастак ад кальца Заходняга абходу да вуліцы Махновіча. Дарэчы, на гэтым участку ўпершыню была выкарыстана тэхналогія ўкладкі «Слары-Сіл». Такое пакрыццё не трэба ўкатваць, а праз паўтары гадзіны на асфальт можна пускаць транспарт, у той час як шчэбневая паверхня фарміруецца прыкладна два тыдні, і гэты час пэўныя нязручнасці адчуваюць удзельнікі руху: ляцяць дробныя каменьчыкі, даводзіцца абмяжоўваць хуткасць руху. Работу на ўказаным участку будаўнікі правялі менш чым за два тыдні, адначасова гэта арганізацыя правяла рамонт вуліц 28-га Ліпеня і Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Яшчэ ў пачатку ліпеня старшыня гарвыканкама ў сваім тэлеграм-канале папрасіў гараджан праявіць цярпенне, каб зразумець, як неабходная карэкціроўка руху тралейбусаў. Яны доўгі час вымушаны не даходзіць да канцавога прыпынку, якім з'яўляецца чыгуначны і аўтавакзалы, а разварочваюцца на вуліцы Свярдлова. Такое абмежаванне выклікана неабходнасцю рамонту і замены інжынерных камунікацый па вуліцы Камсамольскай, на працяглым участку ад вуліцы Арджанікідзэ да вуліцы Гогаля. Пракладзена ўжо каля кіламетра новай каналізацыі, адрамантаваны і ўстаноўлены новыя калодзежы гэтай сістэмы. Гэта азначае, што жыхары дамоў па ўказаных вуліцах у далейшым не будуць адчуваць цяжкасцяў і праблем з водаадвядзеннем. Дарожнікі паабяцалі здаць аб'ект крыху раней за намечаны тэрмін, якім было прызначана 29 жніўня.

А 10 жніўня пачаўся доўгачаканы аўтамабілістамі рамонт на адным з самых інтэнсіўных і праблемных гарадскіх пуцеправодаў, які злучае вуліцы Скрыпнікава і Кіжаватага ў раёне чыгуначнага вакзала. У народзе за ім даўно замацавалася назва — Гарбаты мост. Спачатку дарожнікі прыступілі да рамонту бар'ернай агароджы — бетоннай і металічнай. Мост не закрывалі для руху, паток рэгулюецца часовымі святлафорамі. А пасля рамонту названы мост стане больш прыгожым і бяспечным.

Паводле інфармацыі намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Андрэя ІЛЬЯШУКА, тэмпы будаўніцтва жылля ў Брэсце апошнім часам не зніжаюцца. А паколькі абласны цэнтр прырастае новымі жылымі кварталамі, то будуюцца і новыя дарогі для новых мікрараёнаў. Напрыклад, у мікрараёне ПЗМР-5, разлічаным на 10 тысяч жыхароў, фактычна завершана будаўніцтва двух дарог — вуліцы ваенурача Барыса Маслава і вуліцы Мытная. Тут, дарэчы, размесціцца жылы комплекс «Белы горад», які, паводле задумкі архітэктараў, стане адной з візітак горада, дакладней, яго заходняй часткі.

Працягваецца добраўпарадкаванне на некаторых знакавых аб'ектах горада. Гаворка ідзе найперш пра рэканструкцыю і паляпшэнне Набярэжнай. Зараз будаўнікі шчыруюць на 4-й чарзе аб'екта, сёлета плануецца прыступіць і да 5-й чаргі, якая дазволіць забяспечыць пешаходную сувязь набярэжнай Мухаўца з выхадам да музея чыгуначнай тэхнікі. А гэта ўжо раён Брэсцкай крэпасці.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота: тэлеграм-канал Аляксандра РАГАЧУКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.

Грамадства

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

На першым месцы — спадчынны фактар.  

Грамадства

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Балоты непарыўна звязаныя з культурай і гісторыяй беларускага народу. 

Здароўе

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Праз які час праводзіць рэвакцынацыю ад COVІD-19 і ці патрэбна яна ўвогуле?