Вы тут

Саюз пісьменнікаў Беларусі рыхтуецца да Дня пісьменства ў Капылі


На мінулым тыдні «Звязда» анансавала правядзенне Дня беларускага пісьменства ў Капылі. Падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася 19 жніўня, прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі распавялі аб праектах, якія будуць прадстаўлены на свяце.


Фота: БелТА

Алена Стэльмах, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, адзначыла, што разам з Мінскім аблвыканкамам рыхтуецца мерапрыемства ў гонар літаратараў Капыльшчыны. Будзе арганізавана памятнае месца: адкрыюць помнік, а таксама высадзяць дрэвы. Але гэта далёка не адзіная акцыя, якая плануецца ў межах свята. Алена Стэльмах дадае:

— У першую чаргу хочацца сказаць аб стварэнні серыі кніг, прысвечаных знакамітым людзям Беларусі. Іх аўтарам з'яўляецца пісьменнік Валерый Чудаў. Кнігі пабачаць свет у серыі «Школьная бібліятэка». А сам праект будзе прадстаўлены падчас Дня беларускага пісьменства.

З 4 да 5 верасня Капыль стане пляцоўкай для мноства аўтараў. Так, выдавецтва «Чатыры чвэрці» плануе прэзентаваць новыя кнігі Сяргея Трахімёнка. Па словах Жаны Клімянок, намесніка галоўнага рэдактара выдавецтва, «Калі хвост віляе сабакам» і «Набеліат» выйшлі да юбілею пісьменніка. Пазнаёміцца з выданнямі і задаць свае пытанні Сяргею Трахімёнку можна будзе падчас правядзення свята.

Цікавую і даволі вялікую праграму рыхтуе магілёўскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Старшыня аддзялення Алесь Казека адзначыў:

— Наша аб'яднанне плануе прадставіць праграму пад назвай «Нашых сэрцаў адкрытых адзіная мова». Яна будзе складацца з чатырох блокаў. Знаёмства з выбітнымі магілёўскімі пісьменнікамі, чытанне лірычных вершаў з восеньскай тэматыкай, а таксама дэкламаванне любімых вершаў класікаў і сучасных беларускіх паэтаў.

У капыльскім палацы культуры 4 верасня адбудзецца літаратурная імпрэза з удзелам літаратараў Віцебскага, Гродзенскага, Гомельскага і Брэсцкага аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Больш за 100 аўтараў прымуць удзел у мерапрыемствах, а на пляцоўцы «Слова пісьменніка» пройдуць імпрэзы, літаратурна-гістарычныя віктарыны і аўтограф-сесіі.

Сачыце за навінамі Дня беларускага пісьменства на старонках «Звязды».

Арына КАРПОВІЧ

Загаловак у газеце: Чым больш кніг, тым больш святла!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».