Вы тут

З жыцця пайшла журналіст і юрыст Наталля Мікалаеўна Доўнар


Заўчасна пайшла з жыцця таленавітая даследчыца, педагог, журналіст і юрыст Наталля Мікалаеўна Доўнар. На працягу многіх гадоў яна працавала ў «Звяздзе», дзе кампетэнтна вырашала ўсе юрыдычныя пытанні, а таксама вяла аўтарскую калонку.


Наталля Мікалаеўна была яшчэ і прафесійным журналістам. Невыпадкова яе вопыт спатрэбіўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе яна доўгі час выкладала. Яе любілі студэнты: толькі чалавек, які мае каласальны практычны вопыт у сваёй сферы, можа зацікавіць сучасную моладзь. Наталля Доўнар у нашай краіне была спецыялістам нумар адзін у галіне прававога рэгулявання дзейнасціі СМІ, інфармацыйнага права і інфармацыйнай бяспекі. У любы час па юрыдычную дапамогу да яе маглі звярнуцца калегі-журналісты, і Наталля Мікалаеўна нікому не адмаўляла.

Калектыў рэдакцыі газеты «Звязда» смуткуе з прычыны смерці нашай калегі, а таксама выказвае глыбокія спачуванні яе родным і блізкім.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.