Вы тут

Гістарычную каштоўнасць — за базавую!


Сёлета ў Віцебскай вобласці вельмі добра ідуць з малатка будынкі, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць. Дарэчы, за апошнія дзесяць гадоў па выніках аўкцыёнаў рэалізавалі каля дваццаці пяці такіх аб'ектаў нерухомасці. Агульная цана прададзенага — больш чым чатыры мільёны рублёў. Рэалізацыя задач па аптымальным выкарыстанні метраў традыцыйна ў цэнтры ўвагі абласнога і раённых парламентаў.


Сцены былой сядзібы А. А. Рымскага-Корсакава ў Полацкім раёне.

І сёлета прасочваецца тэндэнцыя папулярнасці будынкаў з гісторыяй.

У прыватнасці, у былой сядзібе А. А. Рымскага-Корсакава ў Полацкім раёне ў вёсцы Бяздзедавічы, якую прадалі на аўкцыёне, адкрыюць хоспіс. А раней у гэтых сценах, пабудаваных у пачатку XX стагоддзя, сваяком вядомага кампазітара, функцыянавала бальніца сястрынскага догляду. Сядзіба выстаўлялася на аўкцыён ужо пяты раз, чар-
говы — пры стартавай цане за базавую велічыню. За перамогу на аўкцыёне змагаліся два пакупнікі. І ў выніку сядзіба была прададзена прыкладна за 5,4 тысячы рублёў наваполацкаму індывідуальнаму прадпрымальніку.

Пра гэта паведамілі карэспандэнту «МС» у камітэце «Віцебскаблмаёмасць». І дадалі, што на мінулым тыдні на аўкцыёне прадалі яшчэ адзін будынак далёкага мінулага. Гаспадар з'явіўся ў сядзібнага дома у вёсцы Асада Дзедзіна Мёрскага раёна. Яго тройчы выстаўлялі на продаж за базавую велічыню (пачынаючы з 2010 года). Новы ўладальнік двухпавярховага, цаглянага будынка агульнай плошчай 772,6 квадратнага метра, пабудаванага ў XІX стагоддзі, абавязваецца падпісаць ахоўнае абавязацельства і выкарыстоўваць комплекс пад стварэнне аб'ектаў сацыяльнага, культурна-асветніцкага прызначэння або сэрвісу. Цяпер пра гэта «рэха архітэктуры мінулага» будуць клапаціцца не горш, а мо і ў разы лепш, чым у дарэвалюцыйны час.

Для тых, хто ўкладвае грошы ў рэалізацыю інвестыцыйнага праекта, з боку дзяржавы прадстаўляюцца розныя прэферэнцыі. У ліку іншых можна сэканоміць у выніку вызвалення ад падатку на дабаўленую вартасць, увазных мытных пошлін, не трэба аплачваць зямельны падатак.

Вялікі бонус і ў тым, што пасля ўзгаднення на ўзроўні кіраўніка ўлады краіны інвестары могуць атрымаць індывідуальныя льготы. Гэта прадугледжваецца Дэкрэтам № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь» (ад 6 жніўня 2009 года).

Усяго, па апошняй інфармацыі, сёлета камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» праведзена ўжо больш за шэсцьдзясят пяць выніковых аўкцыёнаў, на якіх было прададзена каля сямідзесяці аб'ектаў на агульную суму больш за 1,9 мільёна рублёў.

Днямі ў Паставах адбылося пасяджэнне камісіі па ўключэнні ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца і неэфектыўна выкарыстоўваецца, якая знаходзіцца ва ўласнасці Віцебскай вобласці і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. У гэтым раёне напрацавалі добры вопыт у тым, каб на эканоміку актыўна «працавалі метры», у тым ліку шмат збудаванняў, якія засталіся ў спадчыну ад савецкай арміі. Прадстаўнікі мясцовай улады паказалі, як цяпер выкарыстоўваецца доўгі час непатрэбнае. Спікеры з розных раёнаў агучылі вопыт. У бягучай пяцігодцы работу актывізуюць.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: У трэндзе — сцены з гісторыяй

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.